Лі Куан Ю: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лі Куан Ю''' (нар. 16 верасня 1923 года) — сінгапурскі палітык, першы прэм'ер-міністр Рэс...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:33, 9 лютага 2011

Лі Куан Ю (нар. 16 верасня 1923 года) — сінгапурскі палітык, першы прэм'ер-міністр Рэспублікі Сінгапур, адзін з бацькоў сінгапурскага «эканамічнага цуда».

Біяграфія

Лі Куан Ю нарадзіўся 16 верасня 1923 г у Сінгапуры, у сям'і кітайскага паходжання. Вучыўся спачатку ў сінгапурскіх установах - у школе Тэлок Кураў, Інстытуце Рафлз і Нацыянальным Універсітэце Сінгапура («Рафлз-Каледж»), - затым у брытанскім Кембрыджы (1945-1949).

У 1949 г. вярнуўся на радзіму. З 1950 г. займаўся адвакацкай практыкай у Сінгапуры ў кампаніі Laycock and Ong, удзельнічаў у прафсаюзным руху. У 1954 г. абраны генеральным сакратаром партыі "Народнае дзеянне", якая прыйшла да ўлады ў 1959 г. З 1959 па 1990 г. займаў пасаду прэм'ер-міністра. У 1990-2004 г. быў старэйшым міністрам ва ўрадзе Го Чок Тонга. У жніўні 2004 г. атрымаў пасаду міністра-ментара (настаўніка) у ўрадзе свайго сына Лі Сяньлуна.

Пад кіраўніцтвам Лі Куан Ю Сінгапур з беднай краіны «трэцяга свету» ператварыўся ў адну з самых багатых дзяржаў.

Палітычныя погляды

Аб сваім палітычным крэда Лі Куан Ю пісаў так: «Мы выкарыстоўвалі тыя перавагі, якія Вялікабрытанія пакінула нам: англійскую мову, юрыдычную сістэму, адміністрацыю, пазбаўленую партыйных прыхільнасцяў. Мы старанна пазбягалі выкарыстання метадаў, уласцівых сацыяльнай дзяржаве, бо бачылі, як вялікі <брытанскі> народ у выніку <сацыялістычнай> ураўнілаўкі ператварыўся ў пасрэдны ». Пасля Лі Куан Ю выказваў захапленне Маргарэт Тэтчэр, якая ў сваю чаргу заявіла, што «калісьці Сінгапур вучыўся ў Вялікабрытаніі, а зараз мы вучымся ў Сінгапура».