Мерыдыян: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Мерыдыян
(Няма розніцы)

Версія ад 22:24, 9 лютага 2011

Усе мэрыдыяны (жоўтыя) дзеляць шар на дзьве паловы — таксама як і экватар (сіні). Паралелі паказаны пункцірнымі лініямі.

Геаграфічны мэрыдыян

Мэрыдыя́н — у геаграфіі, лінія перасеку паверхні зямнога шара плоскасцю, праведзенай праз якую-небудзь кропку зямной паверхні і вось кручэньня Зямлі. Кожны мэрыдыян перасякаецца з усімі астатнімі ў дзьвюх кропках на паўночным і паўднёвым паўшар'і. Даўжыні ўсіх мэрыдыянаў на глобусе роўныя. Усе кропкі аднаго мэрыдыяна маюць аднолькавую даўгату, але розную шырату. У міжнароднай практыцы за пачатковы мэрыдыян прыняты Грынвіцкі, які праходзіць праз англійскі горад Грынвіч, ад яго вядзецца адлік даўгот.

Астранамічны мэрыдыян

Мэрыдыян — у астраноміі, вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз паўшар'і свету, зеніт і надзір.

Глядзіце таксама