Барская канфедэрацыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
 
Прынцыповай мэтай Барскай канфедэрацыі была абарона незалежнасці, правядзенне Рэччу Паспалітай самастойнай знешняй і ўнутранай палітыкі, выгнанне чужаземных войскаў. У гэтым бачыўся, несумненна, яе пазітыўны і патрыятычны бок. Адначасова барычане рашуча выступілі ў абарону вяршынства каталіцкай царквы, шляхецкіх правоў пры ігнараванні спачатку якіх-небудзь істотных дзяржаўных рэформаў. Пры гэтым трэба ўлічваць, што ідэалогія канфедэрацкага руху на даволі працяглым адрэзку часу яе існавання мянялася. Яна карэкціравалася ў залежнасці ад абставін часу, міжнароднай сітуацыі, змен у кіраўніцтве, але па сутнасці заставалася той жа.
Адзін з буйнейшых даследчыкаў гісторыі Барскай канфедэрацыі польскі гісторык У.Канапчыньскі сцвярджаў, што яна «была і засталася да канца» рухам шляхецкім у арганізацыі і практыцы. Канфедэрацыя была шляхецкай па духу, але далёка не шляхецкай паводле саслоўнай прыналежнасці яе ўдзельнікаў. Даволі шырокі ўдзел у ёй узялі прадстаўнікі сялянства і мяшчанства. 3 таго факта, што шляхта змагла ўцягнуць у канфедэрацкі рух людзей ніжэйшых станаў, яшчэ не вынікала, што гэты рух меў цалкам дэмакратычны напрамак ці агульнастанавы грамадскі характар. I сялянства, і мяшчанства, далучыўшыся да гэтага руху, пакуль што служыла інтарэсам шляхецкай Рэчы Паспалітай. Пашырэнне сацыяльнай базы канфедэрацыі пагражала змене яе сутнасці. Калі б было больш увагі да «паспольства», канфедэрацыя магла б узняцца да паўстання і хаця б часткова стаць народным рухам.<ref> Ю. Бохан - "Гісторыя Беларусі. Том 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай" Мiнск 20072007г.</ref>
 
Кароль Станіслаў Аўгуст пазнаўшы аб канфедэрацыі, імкнуўся спачатку дзейнічаць павольна, нягледзячы на тое, што канфедэрацыя ў сваім маніфесце абыйшла яго маўчаннем, але калі наступныя міралюбівыя дзеянні сталі немагчымымі, вялікі гетман Францыск Браніцкі з войскам і генералы Апраксін і Крачэтнікаў выступілі супраць канфедэратаў і ўзялі Бар. Аднак, адначасовы ўсплеск [[каліеўшчына|Каліеўшчыны]] на [[Украіна|Украіне]] стымуляваў пашырэнне канфедэрацыі паўсіх усходніх абласцях Польшчы і нават у [[Літва|Літве]]. Канфедэраты звярнуўся за дапамогай з-за мяжу і ўнеслі ўклад у выклік вайны паміж Расіяй і Асманскай імперыяй ([[Руска-турэцкая Вайна, 1768-1774]]).