Закон попыту і прапановы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Закон попыту і прапановы''' — аб'ектыўны эканамічны закон, які ўсталёўвае залежнасць аб'ём...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:57, 11 лютага 2011

Закон попыту і прапановы — аб'ектыўны эканамічны закон, які ўсталёўвае залежнасць аб'ёмаў попыту і прапановы тавараў на рынку ад іх коштаў. Пры іншых роўных умовах, чым кошт на тавар ніжэй, тым больш на яго плацежаздольны попыт (гатоўнасць купляць) і тым менш прапанова (гатоўнасць прадаваць). Звычайна кошт устанаўліваецца ў пункце раўнавагі паміж прапановай і попытам. Закон канчаткова сфармуляваны ў 1890 годзе Альфрэдам Маршалам.