Гісторыя Еўропы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Гэту старонку апошній раз рэдагаваў удзельнік Хомелка (размовы | уклад) 3 месяца таму.
др →‎11 ст: вікіфікацыя
Радок 18:
Ісламскі свет быў паслаблены ўнутранымі супярэчнасцяміі. Утварылася шыіцкая дзяржава Фацімідаў з цэнтрам у Егіпце, якая ўвайшла ў ваеннае процістаянне з суніцкім [[Халіфат Абасідаў|Багдадскім халіфатам]]. Існаванне дзяржавы Фацімідаў спрычыніла першае за некалькі стагоддзяў ''пашырэнне'' гандлёвых сувязяў Еўропы і Усходняга Міжзамнамор'я. Пагроза дзяржаве з боку хуткарослай дзяржавы туркаў-сельджукаў у канцы 11 ст., была на нейкі час адхіленая еўрапейскімі крыжовымі паходамі і ўтварэннем «лацінскіх каралеўстваў» на Блізкім Усходзе.
 
Візантыя ў пач. 11 ст. у значнай ступені аднавіла сваю магутнасць, у чым ёй паспрыяў унутраны раскол ісламскага свету. Тымчасам імперыі давялося сутыкнуцца з нармандскімі заваёвамі ў Італіі, што спрычынілася, між іншым, і да [[Раскол хрысціянскай царквы 1054 года|расколу хрысціянскай царквы (1054)]]. У канцы 11 ст. туркі-сельджукі, пасля захопу дзяржавы Абасідаў, заваявалі значныя візантыйскія тэрыторыі ў Малой Азіі.
 
У Цэнтральнай Еўропе ў пач. 11 ст. канчаткова аформіліся такія буйныя дзяржаўныя ўтварэнні, як Венгерскае каралеўства і Польскае княства (потым каралеўства). Польскае каралеўства актыўна спрабавала распаўсюдзіць свае ўладанні на суседнія землі (Русь і інш.) на працягу 1-й чвэрці 11 ст., але потым распалася на мноства княстваў.