Розніца паміж версіямі "Гісторыя Польшчы"

24 байты дададзена ,  9 гадоў таму
др
→‎Паўстанне 1830-1831: вікіфікацыя
др (→‎Пасляваенная Польшча: вікіфікацыя)
др (→‎Паўстанне 1830-1831: вікіфікацыя)
У 1820-е актывізавалася дзейнасць тайных арганізацый, апазіцыйных па дачыненні да наяўных парадкаў. Найболей буйнай арганізацыяй было Патрыятычнае таварыства, існавалае ў 1821–1826 і ўзначаленае У. Лукасіньскім. У 1828 паўстала тайнае ваеннае таварыства ў афіцэрскай школе падхарунжых (арганізатар – Пётр Высоцкі), якое ставіла сваёй мэтай аднаўленне незалежнасці Польшчы з дапамогай ваеннай рэвалюцыі.
 
=== Паўстанне 1830-18311830—1831 ===
 
Рэвалюцыя пачалася з узброенага паўстання ў Варшаве ў лістападзе 1830 і паступова ахапіла не толькі польскія землі, але таксама у і часткі Беларусі, Літвы і Украіны. Асноўнай сілай паўстаўшых былі рэгулярныя фармаванні польскага войска, падтрыманыя працоўнымі і рамеснікамі Варшавы. Актыўны ўдзел у паўстанні прыняў вядомы польскі гісторык, прафесар Віленскага універсітэта [[І. Лялевель]]. 5 снежня была абвешчаная дыктатура генерала Хлапіцкага, які, аднак, устаў на шлях перамоваў з царскім урадам. Цар, у сваю чаргу, адмовіўся размаўляць з "«бунтаўнікамі"» і запатрабаваў безумоўнай капітуляцыі. У адказ на гэта сейм, які сабраўся 25 студзеня 1831, прыняў акт аб дэтранізацыі Мікалая I і ўтварыў Нацыянальны ўрад. Менавіта ў гэтыя дні нарадзіўся дэвіз «[[За нашу і вашу свабоду]]!», які потым стаў знакам супрацоўніцтва польскіх і рускіх рэвалюцыянераў. У лютым царскія войскі, узначаленыя спачатку І.  І.  Дыбічам, а пасля яго смерці ад халеры — І.  Ф.  Паскевічам, перайшлі ў наступ. У ліпені ў Польшчы была абвешчаная мабілізацыя, але сяляне, не дабіўшыся ажыццяўленні сваіх патрабаванняў, запрацівіліся ёй. У той жа час польскае камандаванне заняло нерашучую пазіцыю, а новы ўрад на чале з генералам Я. Крукавецкім адмовіўся ўзброіць варшаўцаў. 8 верасня 1831 Варшава была здадзеная, а праз месяц былі падушаныя апошнія месцы супраціву.
 
Прыняты пасля падаўлення паўстання Арганічны статут 1832 змяніў польскую канстытуцыю. Быў скасаваны сейм, замест якога меркавалася стварыць "«сход правінцыйных саслоўяў"». Аднак ён так і не быў скліканы. Не пайшло ў жыццё таксама гарадское і сельскае самакіраванне. Да 1841 захоўваўся толькі Дзяржаўная рада як кансультатыўны орган пры Расійскай Дзяржаўнай радзе. У 1857 ваяводствы былі пераназваныя ў губерні з губернатарамі на чале.
 
На Польшчу абрынулася хваля рэпрэсій. Быў зачынены Варшаўскі універсітэт і варшаўскае "«Таварыства сяброў навукі"». Уведзеная строгая цэнзура. Імёны [[А. Міцкевіч]]а, [[Ю. Славацкі|Ю. Славацкага]] і [[І. Лялевель|І. Лялевеля]] забаранялася нават згадваць. Але, каб прыцягнуць на свой бок польскую шляхту, Мікалай I ураўнаў яго ў саслоўных правах і прывілеях з рускім дваранствам.
 
Большасць удзельнікаў паўстання, нягледзячы на абвешчаную царом амністыю, апынулася ў эміграцыі, якая атрымала ў польскай гістарычнай навуцы найменне "«Вялікай"». Самой шматлікай арганізацыяй эмігрантаў было "«Польскае дэмакратычнае таварыства"» (1832–18621832—1862). Рэвалюцыйна-дэмакратычнае крыло эміграцыі стварыла "«Люд польскі"» (1835–18461835—1846), кансерватыўнае, узначаленае А. Чарторыйскім, аб'ядналася вакол яго рэзідэнцыі — ''Hôtel Lambert''. Усе гэтыя арганізацыі выступалі за аднаўленне незалежнасці польскай дзяржавы, але шляхі дасягнення незалежнасці бачылі па-рознаму. На польскіх землях дзейнічалі «Садружнасць польскага народа» (1835–18381835—1838), «Саюз польскай нацыі» (1839–18501839—1850), «Канфедэрацыя польскай нацыі» (1876–18781876—1878) і інш.
 
=== Паўстанне 1863-1864 ===