Браніслаў Туронак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Браніслаў Туронак''' (10(22).6.1896, фальв. Пестуны Новапагосцінскай вол. Дзісненс...'
 
др ів
Радок 1:
'''Браніслаў Туронак''' ([[22 чэрвеня|10(22).6]].[[1896]], фальв. Пестуны Новапагосцінскай вол. Дзісненскага пав.  — [[19.9]].[[1938]])  — беларускі грамадскі дзеяч. Бацька [[Юрый Туронак|Ю. Туронка]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Браніслаў Туронак нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Навучаўся ў народным вучылішчы ў Новым Пагосце. У 1912 паступіў у віленскую гімназію, дзе вучыўся, пакуль [[Вільня|Вільню]] не занялі немцы. У 1915/16 навучаўся ў Віцебскай гімназіі, затым паступіў у гімназію ў [[Яраслаўль|Яраслаўлі]], якую скончыў у 1917.
 
Пасля завяршэння гімназічнай адукацыі вярнуўся на Дзісненшчыну. Тут завязаў кантакты з кс. [[А. Станкевіч]]ам, праўдападобна пад яго ўплывам заняўся арганізацыяй беларускіх школ. У 1917-19 настаўнічаў на Дзісненшчыне ў беларускіх пачатковых школах у Більдзюгах і Новым Пагосце. У ліпені 1919 перабраўся ў Вільню.
 
Скончыў [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919)]]. У той жа год паступіў у [[Віленскі ўніверсітэт]] на медыцынскі факультэт. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1924) і двухгадовай практыкі Б. Туронак атрымаў дыплом доктара лекарскіх навук (1926). У 1927-28 працаваў у віленскай клініцы.
Радок 11:
 
== Грамадская дзейнасць ==
Падчас вучобы ва ўніверсітэце Браніслаў Туронак далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Увайшоў у склад першай управы [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускага студэнцкага саюзу]] (БСС, 1921), быў адказным сакратаром месячніка "«Новы шлях"» (1922-23). У 1923 у складзе новай управы БСС, таксама абраны сакратаром [[БТДПВ|Беларускага тавырыства дапамогі пацярпелым ад вайны]]. У снежні 1923 стаў адказным рэдактарам газеты [[Беларуская крыніца (1917)|"«Крыніца"»]], на гэтай пасадзе працаваў да жніўня 1925, калі за рэдагаваную газету, дзе размяшчаліся матэрыялы ў абарону выкарыстання беларускай мовы ў каталіцкім касцёле, Б. Туронак быў пасажаны ў астрог і асуджаны да 3-месячнага турэмнага зняволення. Далейшая яго грамадская дзейнасць абапіралася на супрацоўніцтва з БХД і ў прыватнасці з А. Станкевічам. Удзельнічаў у стварэнні Беларускага сялянскага саюзу (1926), належаў да яго кіраўніцтва. Уваходзіў ва ўправу Віленскага аддзела [[БІГіК|Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры]] (БІГіК) з 1926, а ў 1927 абраны старшынём управы і кіраваў аддзелам да вясны 1928. У снежні 1928 вылучаны кандыдатам на выбарах у польскі сейм, але пасольскага мандату не атрымаў.
 
Займаўся папулярызацыяй аховы здароўя. Выступаў з артыкуламі па гэтай тэме ў газеце "«Беларуская крыніца"». У 1928 яго праца "«Гігіена ўзгадавання дзіцяці"» выйшла асобнай брашурай.
 
Пасля 1928 Браніслаў Туронак адыйшоў ад актыўнай грамадскай дзейнасці. Да 1934 ўваходзіў у кіраўніцтва БІГіК. Падтымліваў грашыма некаторыя беларускія выданні і грамадскія ініцыятывы.
 
== Літаратура ==
* Туронак Ю. Памяці Браніслава Туронка. Варшава - — Нью-Ёрк, БІНіМ. 1990.
 
{{DEFAULTSORT:Туронак Б}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
 
[[be-x-old:Браніслаў Туронак]]
[[pl:Bronisław Turonek]]
[[ru:Туронок, Бронислав]]