Розніца паміж версіямі "Браніслаў Туронак"

49 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
др
др (ів)
 
== Грамадская дзейнасць ==
Падчас вучобы ва ўніверсітэце Браніслаў Туронак далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Увайшоў у склад першай управы [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускага студэнцкага саюзу]] (БСС, 1921), быў адказным сакратаром месячніка «Новы шлях» (1922-23). У 1923 у складзе новай управы БСС, таксама абраны сакратаром [[БТДПВ|Беларускага тавырыства дапамогі пацярпелым ад вайны]]. У снежні 1923 стаў адказным рэдактарам газеты [[Беларуская крыніца (1917)|«Крыніца»]], на гэтай пасадзе працаваў да жніўня 1925, калі за рэдагаваную газету, дзе размяшчаліся матэрыялы ў абарону выкарыстання беларускай мовы ў каталіцкім касцёле, Б. Туронак быў пасажаны ў астрог і асуджаны да 3-месячнага турэмнага зняволення. Далейшая яго грамадская дзейнасць абапіралася на супрацоўніцтва з БХД і ў прыватнасці з А. Станкевічам. Удзельнічаў у стварэнні [[Беларускі сялянскі саюз|Беларускага сялянскага саюзу]] (1926), належаў да яго кіраўніцтва. Уваходзіў ва ўправу Віленскага аддзела [[БІГіК|Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры]] (БІГіК) з 1926, а ў 1927 абраны старшынём управы і кіраваў аддзелам да вясны 1928. У снежні 1928 вылучаны кандыдатам на выбарах у польскі сейм, але пасольскага мандату не атрымаў.
 
Займаўся папулярызацыяй аховы здароўя. Выступаў з артыкуламі па гэтай тэме ў газеце «Беларуская крыніца». У 1928 яго праца «Гігіена ўзгадавання дзіцяці» выйшла асобнай брашурай.