Ларыса Пампееўна Александроўская: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне, дадатак
Радок 1:
'''Ларыса Пампееўна АЛЕКСАНДРОЎСКАЯ''' ({{ДН|15|2|1904|2}}, [[Мінск]] — {{ДС|23|5|1980}}) — беларуская оперная спявачка (сапрана), рэжысёр і грамадскі дзеяч.
 
Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1928), клас спеваў В. Цвяткова; Студыю оперы і балета ў Мінску (1933), вучаніца [[Антон Баначыч|А. П. Баначыча]]. З 1933 — артыстка Беларускага тэатра оперы і балета. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны Л. Александроўская пакінула Мінск без рэчаў і дакументаў, толькі забраўшы з бальніцы сына. У складзе франтавых канцэртных брыгад Л. Александроўская дзесяткі разоў выязджала на перадавую. Член КПСС (з 1942). З 1951 адначасова галоўны рэжысёр Беларускага тэатра оперы і балета. Абіралася кандыдатам у члены ЦК КПБ (1952, 1954, 1956). Адна з арганізатараў Беларускага тэатральнага аб'яднання (з 1946 — старшыня, з 1976 — ганаровы старшыня). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССРСССР і2—4-га скліканняў, Вярхоўнага Савета СССРБССР 3—5-га скліканняў.
 
Прафесійнае майстэрства Л. Александроўскай пачало складвацца ў 1920-я. Выступала з 1920 як спявачка ў трупе Глаўпалітпрасвету Заходняга фронту. У 1927 выконвала беларускія народныя песні на Міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне. Выканальніцкая манера Л. Александроўская вызначалася пранікнёным лірызмам, своеасаблівасцю вакальна-сцэнічнай трактоўкі вобразаў. Музыкальнасць, драматычны тэмперамент, артыстызм, глыбокае веданне жыцця абумовілі моцнае эмацыянальнае ўздзеянне створаных ёю вобразаў. У 1927 г. выконвала беларускія народныя песні на Міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне. З поспехам выконвала партыі ў класічных і нацыянальных операх — Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Таццяна («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Надзейка («Кветка шчасця» А. Туранкова), Марыя Грагатовіч («Кастусь Каліноўскі» Дз. Лукаса) і інш. Выступала як канцэртная спявачка, значнае месца ў рэпертуары займалі беларускія народныя песні.
 
У рэжысёрскіх работах Л. Александроўскай («Страшны двор» С. Манюшкі, 1952; «Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага, 1953; «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага, 1954; «Трубадур» Дж. Вердзі, 1955 і інш.) развівала рэалістычныя традыцыі тэатра.
Радок 9:
У 1950-1970-я выступала з публіцыстычнымі артыкуламі.
 
Узнагароджана 3 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцягу. Народная артыстка Беларусі (1938). Народная артыстка СССР (1940). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941).
 
== Памяць ==