Ларыса Пампееўна Александроўская: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ларыса Пампееўна АЛЕКСАНДРОЎСКАЯ''' ({{ДН|15|2|1904|2}}, [[Мінск]] — {{ДС|23|5|1980}}) — беларуская оперная спявачка (сапрана), рэжысёр і грамадскі дзеяч.
 
Скончыла Беларускі музычны тэхнікум (1928), клас спеваў В. Цвяткова; Студыю оперы і балета ў Мінску (1933), вучаніца [[Антон Баначыч|А. П. Баначыча]]. З 1933 — артыстка [[Беларускі тэатр оперы і балета|Беларускага тэатра оперы і балета]]. На пачатку [[ВАВ|Вялікай Айчыннай вайны]] Л. Александроўская пакінула Мінск без рэчаў і дакументаў, толькі забраўшы з бальніцы сына. У складзе франтавых канцэртных брыгад дзесяткі разоў выязджала на перадавую. Член КПСС (з 1942). З 1951 адначасова галоўны рэжысёр Беларускага тэатра оперы і балета. Абіралася кандыдатам у члены ЦК КПБ (1952, 1954, 1956). Адна з арганізатараў [[Беларускае тэатральнае аб'яднанне|Беларускага тэатральнага аб'яднання]] (з 1946 — старшыня, з 1976 — ганаровы старшыня). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—4-га скліканняў, Вярхоўнага Савета БССР 3—5-га скліканняў.
 
Прафесійнае майстэрства Л. Александроўскай пачало складвацца ў 1920-я. Выступала з 1920 як спявачка ў трупе Глаўпалітпрасвету Заходняга фронту. У 1927 выконвала беларускія народныя песні на Міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне. Выканальніцкая манера Л. Александроўская вызначалася пранікнёным лірызмам, своеасаблівасцю вакальна-сцэнічнай трактоўкі вобразаў. Музыкальнасць, драматычны тэмперамент, артыстызм, глыбокае веданне жыцця абумовілі моцнае эмацыянальнае ўздзеянне створаных ёю вобразаў. З поспехам выконвала партыі ў класічных і нацыянальных операх — Кармэн («Кармэн» [[Ж. Бізэ]]), Таццяна («Яўген Анегін» [[П. Чайкоўскі|П. Чайкоўскага]]), Любаша («Царская нявеста» [[М. Рымскі-Корсакаў|М. Рымскага-Корсакава]]), Надзейка («Кветка шчасця» [[А. Туранкоў|А. Туранкова]]), Марыя Грагатовіч («Кастусь Каліноўскі» Дз[[Дзмітрый|Дзм. Лукаса]]) і інш. Выступала як канцэртная спявачка, значнае месца ў рэпертуары займалі беларускія народныя песні.
 
У рэжысёрскіх работах Л. Александроўскай («Страшны двор» [[С. Манюшка|С. Манюшкі]], 1952; «Дзяўчына з Палесся» [[Я. Цікоцкі|Я. Цікоцкага]], 1953; «Барыс Гадуноў» [[М. Мусаргскі|М. Мусаргскага]], 1954; «Трубадур» [[Дж. Вердзі]], 1955 і інш.) развівала рэалістычныя традыцыі тэатра.
 
У 1950-1970-я выступала з публіцыстычнымі артыкуламі.