Герцыке: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
Радок 1:
'''Герцыке''', '''Герцык''', '''Герсіке''', '''Ерсіка''' ({{lang-la|Gercike}}) — колішні [[горад]] на правым беразе [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]], за 180 км ад [[Полацк]]а. Паселішча 2-й пал. XI — 1-й пал. XIII ст. належала да Полацкага княства, як фарпост і цэнтр уладанняў у Ніжнім Падзвінні<ref name="ШтыхГПЗ">Штыхов Г. В. Города Полоцкой…</ref>.
{{вызнч|1=Герцыке}} (Gercike)
 
== Назва ==
Назву горада Герцыке [[Арыст Арыставіч Кунік|А. Кунік]], [[Герман Пабст|Г. Пабст]], [[Аўгуст Білeнштэйн|А. Білeнштэйн]] і інш. даследчыкі набліжалі да стараслав.: ''град'', {{lang-pl|grod}}, {{lang-ru|город}}. Найболей грунтоўным з'яўляецца меркаванне Г. Пабста заснаванае, верагодна, на справаздачы ад 26.3.1292 пра дзейнасць ганзейскага пасольства ў Ноўгарадзе ў 1291 годзе<ref>Hansisches Urkundenbuch, Bd I, Halle, 1876, стр. 377—378, n 1093</ref>. У справаздачы паведамляецца, што паслы Любека, Вісбі і Рыгі ў час пасольства жылі не ў самім Ноўгарадзе, а ў ''{{вызн2|1=Gerceke}}'', гэтае месца паслы называлі ''curia regia'', і наўгародцы ездзілі туды для перамоваў. Гэта ''curia regia'' паблізу Ноўгарада — княская рэзідэнцыя Гарадзішча, цяпер вядомая як Рурыкава Гарадзішча<ref>Goetz L.К. Deutsch-russische Handelsgeschichte des Mittelalters. Lubeck, 1922, стар. 56.</ref>. З гэтага вынікае, калі Гарадзішча на Волхаве звалася па-нямецку Gerceke, што Gercike на Дзвіне, верагодна, таксама меў назву {{вызн2|1=Гарадзішча}}.
 
Назву горада Герцыке [[Арыст Арыставіч Кунік|А. Кунік]], [[Герман Пабст|Г. Пабст]], [[Аўгуст Білeнштэйн|А. Білeнштэйн]] і інш. даследчыкі набліжалі да стараслав.: ''град'', {{lang-pl|grod}}, {{lang-ru|город}}. Найболей грунтоўным з'яўляецца меркаванне Г. Пабста заснаванае, верагодна, на справаздачы ад 26.3.1292 пра дзейнасць ганзейскага пасольства ў Ноўгарадзе ў 1291 годзе<ref>Hansisches Urkundenbuch, Bd I, Halle, 1876, стр. 377—378, n 1093</ref>. У справаздачы паведамляецца, што паслы Любека, Вісбі і Рыгі ў час пасольства жылі не ў самім Ноўгарадзе, а ў ''{{вызн2|1=Gerceke}}'', гэтае месца паслы называлі ''curia regia'', і наўгародцы ездзілі туды для перамоваў. Гэта ''curia regia'' паблізу Ноўгарада  — княская рэзідэнцыя Гарадзішча, цяпер вядомая як Рурыкава Гарадзішча<ref>Goetz L.К. Deutsch-russische Handelsgeschichte des Mittelalters. Lubeck, 1922, стар. 56.</ref>. З гэтага вынікае, калі Гарадзішча на Волхаве звалася па-нямецку Gerceke, што Gercike на Дзвіне, верагодна, таксама меў назву {{вызн2|1='''Гарадзішча}}'''.
 
== Гісторыя ==
Паселішча на месцы Герцыке існавала з X ст., археалагічныя раскопкі зафіксавалі агулам 10 будаўнічых гарызонтаў. У XI ст. былі пабудаваны земляныя ўмацаванні — [[гарадзішча]] авальнай формы (70x100 м). На гарадзішчы выяўлены рэшткі драўляных пабудоў з печамі, знойдзены рэчы, тыповыя для балтаў і славян, характэрныя для гарадоў Полацкай зямлі. Пасад (750x200 м) быў заселены ў XI—XII ст. і знаходзіўся на поўнач ад гарадзішча. Знойдзены крыжыкі і некаторыя ўпрыгожанні, характэрныя для славян. Насельніцтва складалася пераважна з латгалаў, пражывала і нязначная колькасць русінаў. Непадалёк выяўлены могільнік X—XII ст., пахавальны абрад — трупапалажэнне, жаночыя ўпрыгожанні ў большасці латгальскія.<ref name="ШтыхГПЗ"/>
 
Упершыню горад згадваецца ў «Хроніцы Лівоніі» пад 1203 г. як багатая княжацкая рэзідэнцыя з праваслаўнымі цэрквамі, цэнтр княства пад кіраваннем кн. [[Усевалад Герцыкскі|Усевалада]], падпарадкаванага Полацку.<ref name="ШтыхГПЗ"/>
 
{{зноскі}}