'''Браслаўская група азёр''' знаходзіцца ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] Віцебскай вобласці, у басейне р. [[Друйка]].
Група ўключае больш за 30 азёр агульнай плошчай каля 114 км²², аб'ём вады ў іх больш за 540 млн. м³³. Самыя вялікія: [[Дрывяты]], [[Снуды]], [[Струста]], [[Возера Войса|Войса]], [[Неспіш]], [[Воласа Паўночны]], [[Возера Бужа|Бужа]], [[Недрава]], Бярэжа, Даўблі, Воласа Паўднёвы. Размешчаны Браслаўскія азёры сярод узгорыстага рэльефу, які прадстаўлены разнастайнымі формамі водна-ледавіковай акумуляцыі — [[Камы|камамі]], [[озы|озамі]]. Невялікія ўчасткі лясоў у межах Міжазёрнага ландшафтнага заказніка на поўнач ад воз. Струста і на поўдзень ад воз. Дрывяты. Азёры злучаны між сабой невялікімі рэкамі, ручаямі, канавамі і пратокамі, найбольшыя з іх дрэніруюцца р. Друйка. Вакол створана зона адпачынку Браслаў; па вадаёмах, злучаных Друйкай, праходзяць турысцкія маршруты.
== Літаратура ==
{{Браслаўскія азёры}}
[[Катэгорыя:Браслаўская група азёр| ]]
[[Катэгорыя:Азёры Беларусі]]
[[Катэгорыя:Браслаўскі раён]]
[[be-x-old:Браслаўскія азёры]]
|