Савецкі партызанскі рух (1941—1944): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.5.2) (робат Дадаем: ar, ca, de, en, es, fi, ja, pl, ro, ru, sv, tr, uk, vi
вікіфікацыя
Радок 1:
'''САВЕЦКІ ПАРТЫЗАНСКІ РУХ (1941—1944)''', '''ПАРТЫЗАНСКІ РУХ У ВЯЛІКУЮ АЙЧЫННУЮ ВАЙНУ''', адна з форм узброенай [[партызаны|партызанскай]] барацьбы [[Савецкі народ|савецкага народу]] супраць немецка-фашысцкай акупацыі тэрыторыі СССР у час [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] і [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]].
 
Паводле арганізацыі і кіравання, і з улікам геаграфічных умоваў, у савецкім партызанскі руху выдзяляюцца партызанскія рухі, якія дзейнічалі: [[Савецкі партызанскі рух у Беларусі 1941-1944|у Беларусі (БССР)]], [[Савецкі партызанскі рух ва Украіне 1941-1944|ва Украіне (УССР)]], [[Савецкі партызанскі рух у Прыбалтыцы 1941-1944|у Прыбалтыцы]], [[Савецкі партызанскі рух у Карэліі 1941-1944|у Карэліі]], [[Савецкі партызанскі рух у РСФСР 1941-1944|у Расійскай Федэрацыі (РСФСР)]].
 
Таксама савецкія партызанскія злучэнні дзейнічалі пэўны час (у 1944), і па-за межамі СССР, а таксама існавалі савецкія партызанскія сілы ў складзе іншаземных антыфашысцкіх сіл.
 
Стварэнне партызанскіх [[Партызанская група (СССР, 1941-1944)|груп]] і [[Партызанскі атрад (СССР, 1941-1944)|атрадаў]] пачалося адразу пасля пачатку баявых дзеянняў Германіі супраць СССР. У заходніх вобласцях у выніку хуткага прасоўвання нямецкіх войск за лініяй фронту заставалася вялікая колькасць савецкіх вайскоўцаў, партыйных і савецкіх работнікаў, якія і склалі на тых тэрыторыях аснову партызанскага руху першага году вайны. Далей на ўсход, сацыяльная база партызанскага руху ўключала ў сябе асабовы склад [[знішчальны батальён (СССР, 1941)|знішчальных батальёнбатальёнаў]]аў, батальёнаў народнага апалчэння, дыверсійных і разведвальных груп НКУС і ГРУ, арганізацыйных груп, якія засылаліся на акупаваную тэрыторыю, партыйных і камсамольскіх арганізатараў, якіх кіравалі для арганізацыі падпольнай структуры партыйных арганізацый і інш.
 
Першыя партызанскія атрады: "«Старасельскі"» (кам. маёр Дародных), Жабінкаўскі раён ([[БССР]]), 23.6.1941; атрад пад кам. В. Каржа, [[Пінск]] ([[БССР]]), 26.6.1941 і інш.
 
Першае паведамленне Савінфармбюро аб баявых дзеяннях партызанаў было агучана 5.7.1941.
 
== Кіраўніцтва ==
Камуністычная партыя паспяшалася ўзяць партызанскую барацьбу, якая пачала складвацца стыхійна, пад свой кантроль<ref>У кантэксце...кантэксце…, С.107.</ref>. Так, у дырэктыве СНК СССР і ЦК УКП(б) (29.6.1941) да партыйных органаў была пастаўлена задача арганізацыі партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп. Публічна агучаная прамова І.  В.  Сталіна (3.7.1941) заклікала да "«усенароднага супраціўлення ворагу"». Пастанова ЦК УКП(б) "«Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск"» (18.7.1941) патрабавала, каб партызанскі рух фармаваўся не толькі з партыйных актывістаў, але і наогул з усяго насельніцтва акупаваных тэрыторый.
 
Адзначаецца, што значэнне прамовы Сталіна было не толькі ў прадвызначэнні савецкай палітыкі, але і ў тым, што ва ўмовах тагачаснай жорсткай рэгламентаванасці грамадства прамова давала свайго роду дазвол на самастойныя дзеянні, пазбаўляла ад страху за выяўленую ініцыятыву, і многіх заахвоціла застацца ў нямецкім тыле і ўступіць у партызанскую барацьбу<ref>Гісторыя Беларусі Т.5, С.490,491.</ref>.
 
Апроч ЦК УКП(б), непасрэдна пытаннямі арганізацыі партызанскага руху ў пачатку вайны займаліся [[Галоўнае палітупраўленне Чырвонай Арміі]], [[НКУС]], [[ГРУ]].
 
== Колькасць ==
У канцы 1941 на ўсёй акупаванай тэрыторыі СССР дзейнічалі 2 тыс. партызанскіх атрадаў (да 90 тыс. байцоў)<ref>Гэтая вядомая і часта ўжываная лічба, магчыма, з'яўляецца перабольшанай. У кантэксце...кантэксце…, С.110.</ref>.
 
У канцы 1943 колькасць партызанскіх сіл складала: у Беларусі  — 122 тыс.ч. (апроч іх, амаль 30,8 тыс.ч. перайшлі на савецкі бок фронту пры прасоўванні лініі фронту, {{таксама}}: [[Савецкі партызанскі рух у Беларусі 1941-1944#Колькасць]], ва Украіне  — 43,5 тыс.ч. (апроч іх, амаль 15 тыс.ч. перайшлі на савецкі бок фронту пры прасоўванні лініі фронту), у Ленінградскай вобласці  — 35 тыс.ч., у Калінінскай вобласці  — 14 тыс.ч.<ref>Панамарэнка, Мурыеў, С.274.</ref>.
 
== Гл. таксама ==
Радок 32:
* [http://www.jivebelarus.net/history/new-history/evolution-of-soviet-partisan-movement.html Юры Туронак. «Развіццё савецкага партызанскага руху»]
 
[[categoryКатэгорыя: Партызанскія рухі Другой сусветнай вайны]]
[[categoryКатэгорыя: Вялікая Айчынная вайна]]
[[categoryКатэгорыя: Савецкі партызанскі рух 1941-1944| ]]
 
[[ar:بارتيزان سوفييت]]