Паўстанне Хмяльніцкага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SieBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: de, en, es, fr, he, hu, ja, ka, nl, pl, pt, ro, tr, uk, yi, zh
др вікіфікацыя
Радок 2:
Распачатае ў 1648 г. на Украіне казацкае паўстанне на чале з гетманам Багданам Хмяльніцкім хутка вылілася ў вялікую вызваленчую вайну. Ва ўкраінскага гетмана і казацкай старшыны падчас гэтай барацьбы з'явіўся план стварэння сваёй дзяржавы, у межы якой яны хацелі ўключыць і землі паўднёва-ўсходняй Беларусі, прынамсі Падняпроўе і Палессе. Яшчэ ў маі 1648 г. Багдан Хмяльніцкі пачаў засылаць у гэтыя раёны сваіх агітатараў, а затым і казацкія загоны, якія распачыналі ваенныя дзеянні. Універсалы, якія ўкраінскі гетман высылаў аж да Барысава, Быхава і Магілёва, заклікалі сялян узбройвацца ды пачынаць вайну супраць паноў. Сацыяльная глеба для паўстання ў Беларусі была вельмі прыдатная, таму казацкі рух хутка перакінуўся і сюды. Народныя нізы на поўдні і ўсходзе Беларусі актыўна ўключыліся ў барацьбу, якая мела ярка выражаны сацыяльны і ў пэўнай ступені рэлігійны характар. Як адзначалі ваяводы памежных маскоўскіх гарадоў, паміж беларусамі і палякамі пачалася «сварка за веру».
 
З'яўленне казацкіх загонаў Нябабы, Галавацкага, Крывашапкі, Мікуліцкага, Гаркушы, Сакалоўскага і іншых палкоўнікаў, сярод якіх оыло нямала беларусаў (з ліку палкоўнікаў Хмяльніцкага многія таксама мелі беларускае паходжанне, напрыклад Бутрым, Грамыка, Крычэўскі, Ждановіч, Нячай, Хведаровіч), выклікала масавае далучэнне да іх бяднейшага сялянства і мяшчанства. Ужо летам 1648 г. на поўдні і ўсходзе Беларусі пачалася шырокая ўзброеная барацьба казацка-сялянскіх аддзелаў супраць шляхты, купцоў, магнатаў і каталіцкага духавенства. Узброіўшыся, сяляне-паўстанцы грамілі галоўным чынам маёнткі сваіх паноў, рабавалі двары, знішчалі падатковыя дакументы і [[рэестры]]. Да восені 1648 г. жыхары Гомеля, Мазыра, Лоева, Рэчыцы і Турава «ўсе паказачыліся і пакляліся адзін другому стаяць да апошняга». Казакі авалодалі таксама Чачэрскам, Брагінам, Бабруйскам, Чэрыкавам, Пінскам і іншымі гарадамі. Перапужаная шляхта ўцякала ў глыб краіны. Хоць колькасна аснову ўзброеных фарміраванняў паустанцаў складалі мясцовыя прыгонныя сяляне і бяднейшыя мяшчане, стрыжнёвай і арганізацыйнай сілай у занятых раёнах заставаліся ўкраінскія казакі. Паколькі сацыяльныя вярхі грамадства былі ўжо фактычна апалячаныя, антыфеадальны рух набыў тут, як і на Украіне, выразную антыпольскую накіраванасць.
 
3 боку дзяржавы доўгі час не праводзілася ніякіх ваенных акцый супраць паўстанцаў. Састарэлы Ян Кішка, вялікі гетман, разгубіўся і нават не сабраў войска. Да восені 1648 г. у руках паўстанцаў апынуліся амаль усе галоўныя гарады паўднёва-ўсходняй Беларусі. У шэрагу выпадкаў сялянам з казакамі ўдалося нават разбіць шляхецкія фарміраванні (напрыклад, у Кобрыне — войска стольніка В.Гасеўскага, пад Мазыром — жаўнераў пісара Валовіча, а каля Чэрыкава — аддзел Лукамскага). Казацка-сялянскі полк [[Ян Сакалоўскі|Сакалоўскага]] паспрабаваў здабыць горад Слуцк — буйнейшую на той час фартэцыю Вялікага Княства, аднак пасля бясплённай аблогі адышоў ад яго. Дарэмнай была спроба казакоў захапіць другую важную фартэцыю ўсходняй Беларусі — Стары Быхаў.