Вера Ігнатаўна Маслоўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Вера Ігнатаўна МАСЛОЎСКАЯ''' (дзявоч. ''Матэйчук'', з другога сужонства ''Карчэўская'', псеўд....'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Вера Ігнатаўна МАСЛОЎСКАЯ''' (дзявоч. ''Матэйчук'', з другога сужонства ''Карчэўская'', псеўд. ''Мурашка, Вера Мурашка, Беларуская Мурашка''; [[24 сакавіка]] [[1896]], [[Супрасль]] — [[23 студзеня]] [[1981]]) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, адна з пачынальнікаў беларускага школьніцтва на Беласточчыне, паэтэса.
 
== ЖыцьцярысЖыццярыс ==
Вера Матэйчук нарадзілася ў сялянскай сям'і. Атрымала пачатковую адукацыю ў Агароднічках і Супраслеўскай школе для дзяўчат, затым працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Вызначылася як арганізатар забастоўкі работнікаў, за што была звольнена з працы. Матэрыяльнае становішча не дазваляла на далейшую нармальную вучобу, Вера вучылася дома і ў 1914 здала экстэрнам выпускныя экзамэны ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі. Але, калі дыплом настаўніцы быў ужо на руках, выбухла вайна. У канцы 1915 нямецкія акупацыйныя ўлады пастанавілі, што школьныя заняткі павінны адбывацца на роднай мове насельніцтва. Так паўстала магчымасьць арганізацыі беларускіх школ. У 1917 Вера зноў у [[горад Свіслач|Свіслачы]], на чатырохмесячных педагагічных курсах, якія працавалі пры новаарганізаванай беларускай настаўніцкай семінарыі. Закончыўшы іх, накіроўваецца ў вёску Грабавец Арлянскай гміны, дзе арганізуе беларускую народную школу, якой кіруе на працягу двух гадоў. У жніўні 1919 павышае свае кваліфікацыі на [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919)|беларускіх настаўніцкіх курсах]] у [[Вільня|Вільні]], дзе ўключаецца ў рэвалюцыйны рух. На працягу 1919/20 школьнага году настаўнічала на Міншчыне (в. Карма Ігуменскага пав.), была школьным інструктарам на Барысаўскі і Дзісенскі паветы. Адна з заснавальніц і старшыня Цэнтральнага саюза беларусак, створанага вясной 1920 ў Мінску. Прымкнула да [[БПС-Р]], пад уплывам [[П. Бадунова]]й напісала свой першы верш "Ідзі!", надрукаваны 27 чэрвеня 1920 ў мінскай газеце "Беларусь".
 
Радок 10:
У Агароднічках працавала Вера і пасля вайны, выкладаючы родную мову. Аднак у выніку тэрарыстычных дзеянняў падполля была вымушана спыніць настаўніцкую працу ў Агароднічках і ў чэрвені 1946 выехала ў Жагань на Сілезіі. Тут арганізавала дзіцячы сад, якім кіравала пяць гадоў. У палове 1951 вярнулася ў Супрасль, дзе загадвала гарадской бібліятэкай, працавала ў Лізе жанчын, была выбрана раднай у беластоцкую Павятовую раду. З верасня 1958 на пенсіі. Памерла ў Супраслі, пахаваная на мясцовых могілках.
 
== ТворчасьцьТворчасць ==
Паэтычная творчасць Веры Мурашкі вырасла на глебе нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў пачатку дваццатых гадоў, удзельнікамі якой былі заходнебеларускія сяляне, рамеснікі і сельская інтэлігенцыя розных палітычных поглядаў і напрамкаў. Старонкі гераічнага народнага змагання, у якім актыўны ўдзел прымае сама паэтэса, былі вядучым матывам ранняга перыяду яе творчасці. Вершы гэтага часу з'яўляюцца ня толькі своеасаблівай дакументацыяй настрояў і імкненняў руху, але і важным інструментам яго прапаганды. На гэта паказвае іх высокая грамадзянская заангажаванасць, імкненне ўздзеяння на чытача, іх агітацыйная накіраванасць, што нярэдка перавышае мастацкія сродкі і формы вершаскладання. Гэтым мэтам служаць вершы "Мужык", у якім акрамя гаротнай долі селяніна моцна акцэнтуецца ўсведамленне яго чалавечай годнасці, а таксама "Ідзі!" — з ярка выражаным заклікам да працы і барацьбы за лепшую долю. Верш "Бацькаўшчыне" ўгрунтаваны на матывах узброенага змагання партызанскага злучэння, якое дзейнічала ў Белавежскай пушчы пад камандаваннем "Скамароха", а вершам "Беларускім партызанам" паэтэса адгукнулася на расправы палявых судоў над удзельнікамі падполля.