Вера Ігнатаўна Маслоўская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Жыццярыс ==
Вера Матэйчук нарадзілася ў сялянскай сям'і. Атрымала пачатковую адукацыю ў Агароднічках і Супраслеўскай школе для дзяўчат, затым працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Вызначылася як арганізатар забастоўкі работнікаў, за што была звольнена з працы. Матэрыяльнае становішча не дазваляла на далейшую нармальную вучобу, Вера вучылася дома і ў 1914 здала экстэрнам выпускныя экзамэны ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі. Але, калі дыплом настаўніцы быў ужо на руках, выбухла вайна. У канцы 1915 нямецкія акупацыйныя ўлады пастанавілі, што школьныя заняткі павінны адбывацца на роднай мове насельніцтва. Так паўстала магчымасьць арганізацыі беларускіх школ. У 1917 Вера зноў у [[горад Свіслач|Свіслачы]], на чатырохмесячных педагагічных курсах, якія працавалі пры новаарганізаванай беларускай настаўніцкай семінарыі. Закончыўшы іх, накіроўваецца ў вёску Грабавец Арлянскай гміны, дзе арганізуе беларускую народную школу, якой кіруе на працягу двух гадоў. У жніўні 1919 павышае свае кваліфікацыі на [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919)|беларускіх настаўніцкіх курсах]] у [[Вільня|Вільні]], дзе ўключаецца ў рэвалюцыйны рух. На працягу 1919/20 школьнага году настаўнічала на Міншчыне (в. Карма Ігуменскага пав.), была школьным інструктарам на Барысаўскі і Дзісенскі паветы. Адна з заснавальніц і старшыня Цэнтральнага саюза беларусак, створанага вясной 1920 ў Мінску. Прымкнула да [[БПС-Р]], пад уплывам [[П. Бадунова]]й напісала свой першы верш "Ідзі!", надрукаваны 27 чэрвеня 1920 ў мінскай газеце [[Беларусь (1919, Мінск)|"Беларусь"]].
 
12 лютага 1920 Вера выйшла замуж за Уладзіслава Маслоўскага, капітана польскай арміі, які неўзабаве загінуў на фронце. У канцы 1920 Вера Маслоўская вяртаецца ў родныя Агароднічкі з заданнем стварыць на тэрыторыі Беластоцкага, Бельскага, Сакольскага паветаў падпольную паўстанчую арганізацыю. Кіраваў ёю ўрад Ластоўскага, які ў той час знаходзіўся ў Коўне. Пад канец 1921 паўстанчая арганізацыя мела ўжо свае ячэйкі ва ўсіх паветах Беласточчыны і Гродзеншчыны, а ў раёне Белавежскай пушчы — партызанскае злучэнне на чале з [[Герман Шыманюк|Германам Шыманюком]] (пс. "Скамарох"). У верасні 1921 г. ў [[Прага|Празе]] адбывалася [[Усебеларуская нацыянальна-палітычная нарада]], у якой Вера Маслоўская ўдзельнічала як дэлегат ад Беласточчыны і Гарадзеншчыны (ехала ў Прагу з пашпартам [[БНР]] праз Літву, Балтыйскае мора і Нямеччыну). У Празе яна выступіла як аўтар рэзалюцыі аб змаганні за ўз'яднаньне ўсіх беларускіх земляў. Пасля вяртання Маслоўскай на радзіму яе поле дзейнасці хутка пачало звужацца, у снежні 1921 ў падпольную арганізацыю пранік правакатар, у сакавіку 1923 г. 43 падпольшчыкі з Маслоўскай на чале апынуліся за кратамі беластоцкай турмы. Ад 14 да 22 мая 1923, адбываўся ў Беластоцкім акруговым судзе "Працэс 45-і". Цэнтральнай яго фігурай была Вера Маслоўская, якую абвінавачвалі ў тым, што яна арганізавала і кіравала падпольнай арганізацыяй, удзельнічала ў праскай канферэнцыі, супрацоўнічала з беларускім штабам у Мерачы ([[Літва]]). Маслоўская прызнала, што прымала самы актыўны ўдзел у арганізацыі, каб злучыць у адно цэлае ўсе часткі падзеленай Беларусі, аднак у гэтым віноўнай сябе ня лічыць. Вера Маслоўская была прыгаворана да шасцігадовага турэмнага зьняволення. Пакаранне адбывала ў [[Беласток]]у і Варшаве. Вялікую маральную падтрымку зняволенай і яе таварышам аказвала беларуская грамадскасць, у прыватнасці, актыў створанай летам 1922 [[БРА|Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА)]], [[Леапольд Родзевіч]] прысвяціў Маслоўскай верш "Начны светагляд". Дасылала Маслоўская на волю свае лісты і вершы. Сярод іх верш, прысвечаны органу БРА, "Вольны Сцяг", які быў надрукаваны ў гэтай жа газеце 16 верасня 1923. Вершы Маслоўскай у той час друкаваліся таксама ў рускай газеце "Рассвет", якая выдавалася ў Амерыцы.