Ягелоны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Ягелоны''' ({{lang-pl|Jagiellonowie}}) — валадарская дынастыя [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] ([[1377]]—[[1381]], [[1382]]—[[1387]], [[1440]]—[[1572]]), [[Польшча|Польшчы]] ([[1386]]—[[1572]]), [[Венгрыя|Венгрыі]] ([[1440]]—[[1444]], [[1490]]—[[1526]]) і [[Чэхія|Чэхіі]] ([[1471]]—[[1526]]). Галіна роду [[Род Гедзімінавічаў|Гедзімінавічаў]].
 
Заснавальнік дынастыі — [[Ягайла]] (~1350-1434), сын вял. кн. [[Альгерд]]а і ўнук [[Гедзімін]]а, заняў літоўскі сталец у 1377. У 1381 Ягайла быў скінуты са стальца сваім дзядзькам [[Кейстут]]ам, але ў 1382 вярнуў сабе сталец. У лютым 1386 Ягайла, ахрысціўшыся ў каталіцтва, ажаніўся з польскай каралевай [[Ядвіга Анжуйская|Ядвігай Анжуйскай]] (1370—1399; на стальцы з 1382), дачкой венгерскага і польскага караля [[Людовік I Анжуйскі|Людовіка Анжуйскага]] (Лайаша I), і заняў польскі сталец пад імем {{вызн2|1=''Уладзіслава II Ягайлы}}'' (правіў да 1434). У 1387 ён перадаў уладу ў ВКЛ свайму брату [[Скіргайла Альгердавіч|Скіргайлу]], і да 1440 яе трымалі прадстаўнікі іншых галін роду [[Род Гедзімінавічаў|Гедзімінавічаў]].
 
Пасля смерці Уладзіслава II Ягайлы (1434) польскі сталец пераняў яго сын [[Уладзіслаў Варненчык|Уладзіслаў III]], у 1440 ён быў абраны і венгерскім каралём пад імем Уласла V (правіў да 1444). Уладзіслаў III быў старэйшым сынам Уладзіслава II Ягайлы ад чацвёртага шлюбу з [[Соф'я Гальшанская|Соф'яй Гальшанскай]], ад папярэдніх шлюбаў у Ягайлы было дзве дачкі, першая — Елізавета-Баніфацыя памёрла амаль адразу пасля нараджэння, другая — Ядвіга Ягелонка памёрла яшчэ пры жыцці бацькі ў 1431 годзе.