Розніца паміж версіямі "Нарымонт Гедзімінавіч"

няма тлумачэння праўкі
др (r2.6.4) (робат Мяняем: ru:Наримунт)
[[File:Narymunt.PNG|thumb]]'''Нарымонт-Глеб Гедзімінавіч''' (''Нарымунт'', ''Нарымант''; ~[[1295]] — [[2 лютага]] [[1348]]) — князь полацкі ([[1336]]—[[1345]]). Другі сын [[Гедзімін]]а ад першага шлюбу.
 
Упершыню згадваецца ў [[1331]], калі Гедзімін затрымаў на [[Валынь|Валыні]] наўгародскага архіепіскапа Васілія, адпусціўшы з умовай абрання Нарымонта [[Князі наўгародскія|князем Вялікага Ноўгарада]]. Прыбыў у [[Горад Ноўгарад Вялікі|Ноўгарад]] у кастрычніку [[1333]], атрымаў у кармленне [[Горад Ладага|Ладагу]], [[Горад Арэшак|Арэшак]], [[Горад Карэла|Карэлу]], палову [[Горад Капор'е|Капор’я]]. Каля [[1335]] паехаў з Ноўгарада, хутчэй за ўсё, каб заняць полацкі сталец пасля смерці князя [[Воін Полацкі|Воіна]]. Пакінуў у Ноўгарадзе замест сябе сына [[Аляксандр Нарымонтавіч|Аляксандра]]. У [[1338]] адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам для адбіцця шведскай агрэсіі і нават адклікаў Аляксандра з Арэшка. Намеснікі Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да [[1348]]. Каля [[1338]] разам з полацкім епіскапам [[Рыгор I, епіскап полацкі|Рыгорам I]] падпісаў дагавор з [[Горад Рыга|Рыгай]].<ref>Захаваўся толькі дадатак пра вольны гандаль. Дагавор раней памылкова датаваўся [[1330]].</ref> Ускосна згадваецца як полацкі кароль у дагаворы [[Смаленская зямля|Смаленска]] з Рыгай (~[[1340]]). Паводле [[Летапісец вялікіх князёў літоўскіх|Летапісца вялікіх князёў літоўскіх]] па Гедзіміне атрымаў [[Пінскае княства]] «''зо всеми околичностями над Припетю рекою аж до Днепра''», якое заставалася і за яго нашчадкамі — [[Нарымонтавічы|Нарымонтавічамі]] да канца [[XIV стагоддзе|XIV ст.]] Пад час міжкняжання ([[1341]]—[[1345]]) быў буйнейшым землеўладальнікам і, відаць, самым уплывовым князем [[ВКЛ]]. Супраць яго і [[Яўнут Гедзімінавіч|Яўнута]] выступілі браты [[Альгерд]] і [[Кейстут]], пасля заняцця Альгердам вялікакняскага стальца (1345) Нарымонт уцёк да хана [[Залатая Арда|Залатой Арды]] [[Джанібек]]а, а Альгерд перадаў Полацкае княства свайму сыну [[Андрэй Альгердавіч|Андрэю]]. Нарымонт вярнуўся ў ВКЛ каля [[1346]], у [[1347]] годзе браў удзел у паходзе супраць [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]], загінуў у [[бітва на Стрэве, 1348|бітве на рацэ Стрэве (2.2.1348)]].
Ананімны ўдзельнік