Ірвота: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:49-aspetti di vita quotidiana, vomito,Taccuino Sanitatis, Ca.jpg|thumb|]] '''Ірвота'''<ref name=pr>Варыянты напісання ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.106б С.259</ref> , таксама '''Рвота''' (пасля галосных), ''разм.'' '''Ваніты''' — рэфлекторнае вывяржэнне змесціва [[страўнік]]а (часам і дванаццаціперснай кішкі) праз [[рот]] (часам і праз [[нос]]). Ірвота ў асноўным абумоўліваецца скарачэннем [[цягліцы|цягліц]] брушнога прэса; пры гэтым выходная частка страўніка шчыльна закрываецца, цела страўніка расслабляецца, адкрываецца ўваход у страўнік, пашыраецца стрававод, паражніна рота. Увесь гэты рэфлекторны акт рэгулюецца ірвотным цэнтрам, размешчаным у даўгаватым мозгу. Ірвоце звычайна папярэднічае млоснасць, міжвольныя глытальныя рухі, пачашчанае дыханне, узмоцненае вылучэнне [[сліна|сліны]] і [[сляза|слёз]]. Ірвотныя масы складаюцца звычайна з рэшткаў [[ежа|ежы]], страўнікавага соку, слізі; могуць утрымліваць жоўць і іншыя прымешкі ([[кроў]], гной).
 
Ірвота назіраецца пры шэрагу інфекцый ([[шкарлятына]], [[тыф]] і т. д.), атручванні (харчовыя, медыкаментозныя, наркатычныя), назапашванні ў крыві таксічных прадуктаў абмену (ірвота пры паразе нырак), у цяжарных, раздражненні брушыны, пры гастрытах, язвавай хваробе і іншых. У шэрагу выпадкаў ірвота вызваляе арганізм ад шкодных рэчываў. Ірвота можа таксама узнікаць пры моцных хваляваннях, эмоцыях адмоўнага характару, з'яўляецца [[сімптом]]ам засмучэнні цэнтраў [[нервовая сістэма|нервовай сістэмы]] (парушэнне мазгавога кровазвароту, страсення мозгу, менінгіт і т. п.), узнікаць пры раздражненні вестыбулярнага апарата (напрыклад, пры марской хваробы).