Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 1:
'''Міхаіл Мікалаевіч ГАНЧАРЫК''' (12(24) лістапада [[1899]], [[Вёска Кляннік|в. Кляннік]] Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер [[Смалявіцкі раён]] [[мінская вобласць|Мінскай вобл.]] — [[11 красавіка]] [[1986]], [[Мінск]]; Псеўданімы і крыптанімы: ''Ландыш; М.Ландыш; Лясун; М. Г. Лясун; Я.Сявец; Якім Сявец; Г. М.; М.Г-к; М. Г.'') — навуковец-біёлаг, пісьменнік.
 
У [[1914]] скончыў Ігуменскае пачатковае вучылішча. Першыя вершы апублікаваны ў 1914 у газ. «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]». У 1917-24 вучыўся ў [[Горы-Горацкі земляробчы інстытут|Горы-Горацкім земляробчым інстытуце]], дзе ўзначальваў Беларускую секцыю студэнтаў. У 1925-28 кіраўнік Аршанскай філіі «[[Маладняк]]а». Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі. Друкаваўся ў газ. «Вольная Беларусь», «Беларусь», час. «Аршанскі маладняк», «Рунь», «Зоркі». У 1924-29 працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСГА). З [[1929]] працаваў у Інстытуце біялогіі [[БелАН]], з [[1931]] нам. дырэктара, в.а. дырэктара. Арыштаваны [[14.9]].[[1933]] па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Паводле пастановы [[АДПУ СССР]] ад [[9.1]].[[1934]] прыгавораны да 10 гадоў лагераў; накіраваны на будоўлю [[БАМ|Байкала-Амурскай магістралі]]. Пасля вызвалення з [[1947]] старшы навуковы супрацоўнік Арлоўскай доследнай станцыі. Арыштаваны [[15.2]].[[1949]] УДБ па Арлоўскай вобл. Пастановай Асобай нарады ад [[18.5]].[[1949]] высланы на пасяленне ў [[Краснаярскі край]]. У 1949-56 працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, дырэктарам Ігарскай доследнай станцыі Інстытута сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы. Знаходзячыся ў высылцы, распрацаваў асновы палярнага земляробства. Вызвалены ў ліп. [[1954]]. Рэабілітаваны [[18.4]].[[1956]]. З [[1956]] у [[БСГА]], з [[1958]] старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялогіі АН БССР, у 1961-86 загадчык аддзела, дырэктар, загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. З 1960 доктар біялагічных навук, прафесар; з [[1969]] член-карэспандэнт АН БССР; з [[1972]] заслужаны дзеяч навукі БССР. Аўтар шматлікіх навуковых прац па фізіялогіі і біялогіі раслін. Аўтар кнігі пра прэзідэнта АН БССР [[В. Купрэвіч]]а «Рэвалюцыянер, арганізатар, вучоны» ([[1981]]). Апошнія гады працаваў над кнігай мемуараў, якія не паспеў скончыць. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.
 
== Літаратура ==