Джонатан Свіфт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: ka:ჯონათან სვიფტი
вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 1:
[[Image:jonathan_swiftjonathan swift.jpg|thumb|Джонатан Свіфт]]
'''Джонатан СВІФТ''' ({{lang-en|Jonathan Swift}}; [[30 лістапада]] [[1667]], [[Горад Дублін|Дублін]] — [[19 кастрычніка]] [[1745]]) — англійскі пісьменнік.
 
Вучыўся ў Трыніты-каледжы [[Дублінскі універсітэт|Дублінскага універсітэта]] ([[1682]]—[[1688]]). У [[1689]]—[[1699]] г. літаратурны сакратар і бібліятэкар дыпламата і эсэіста У. Тэмпла. У [[1695]] г. атрымаў ступень магістра мастацтваў у [[Оксфардскі універсітэт|Оксфардскім універсітэце]]. У [[1695]] г. прыняў сан свяшчэнніка. Доктар багаслоўя ([[1702]]). У [[1710]]—[[1714]] г. зблізіўся з кіраўнікамі ўрада торы, падтрымліваў і накіроўваў іх урадавую палітыку ў артыкулах і памфлетах. У [[1713]] г. настаяцель сабора св. Патрыка ў [[Дублін]]е. Літаратурная дзейнасць пачаў як паэт. Першыя паэтычныя творы насілі парадыйны характар і высмейвалі манернасць т.зв. высокай паэзіі. Майстар палітычнага памфлета, у якім асуджаў унутраную палітыку [[Англія|Англіі]], каланіяльны войны, выступаў супраць забабонаў і невуцтва. У памфлетах «Бітва кніг» ([[1697]]) і «Казка бочкі» ([[1704]]), напісаных у алегарычнай форме і насычаных палітычнай, антырэлігійнай сатырай, — ідэі карыснасці ведаў. Памфлеты «Пісьмы Суконшчыкаў» ([[1723]]—[[1724]]), «Сціплая прапанова» ([[1729]]) прысвечаны барацьбе а правы [[ірландцы|ірландскага народа]]. Асноўны твор — раман «Падарожжы Гулівера» ([[1726]]), у якім вострая сатыра на славалюбства і крывадушнасць тагачасных судоў, палітычных дзеячаў і партый, у ім Свіфт стварыў гратэскавы партрэт грамадства, з дапамогай якога высмейваецца ўсё чалавецтва. У апісанні падарожжа ў краіну ліліпутаў Свіфт праводзіць ідэю аб выхаванні дзяцей у атмасферы справядлівасці, мужнасці, рэлігійнасці і любві да сваёй краіны. Вобразы патрыярхальных і мудрых волатаў, якія займаюцца мірнай плённай працай і не ведаюць зброі, служаць для акцэнтавання ідэалу пісьменніка — адукаванай манархіі. Апошняя частка рамана, якая апавядае пра разумных коней, напоўнена песімізмам: Свіфт ужо не верыць у адраджэнне дабрадзейнасці людзей, аднак вобраз Гулівера, простага, працавітага і сумленнага чалавека, заклікае да самаўдасканалення. Паводле рамана зняты мастацкі і мультыплікацыйныя фільмы ([[Англія]], [[ЗША]], [[Іспанія]]). Беларускі тэатр юнага гледача паставіў спектакль «У краіне ліліпутаў» ([[1985]]). На беларускую мову раман перакладалі [[А. Кудравец]], [[В. Пануцэвіч]].
Радок 15:
 
{{Link GA|no}}
 
[[ar:جوناثان سويفت]]
[[be-x-old:Джанатан Сьвіфт]]