Розніца паміж версіямі "Дзяк"

38 байтаў дададзена ,  13 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: '''ДЗЯК''' ({{lang-el|διακονος / diakonos}} — служэбнік), службовая асоба на Русі, у ВКЛ і [[Маско...)
 
др
На Русі дзякі былі асабістымі слугамі [[князь|князя]], часта нават людзьмі нявольнымі, займаліся справаводствам пры княскім двары, іншым разам улікам у княжацкім скарбе, выконвалі дробныя адміністрацыйныя даручэнні князя ці больш высокіх службовых асобаў. Напрыклад, [[Хроніка Лівоніі, Генрыха Лета|Хроніка Лівоніі]] у [[1203]] згадвае полацкага дзяка [[Стэфан, дзяк|Стэфана]], з паведамлення вынікае, што ён быў дробным службоўцам. Найменне - дзяк, стала агульнараспаўсюджаным толькі ў [[14 стагоддзе|14 ст.]], да гэтага часу дзеля азначэння гэткіх службовых асоб ўжывалася найменне '''пісар'''.
 
== Дзякі ў ВКЛВялікім княстве Літоўскім ==
У ВКЛ дзяк, як раней на Русі, застаўся дробнай службовай асобай з аналагічнымі абавязкамі. Спачатку дзяка, па старой рускай традыціі, раз-пораз таксама звалі пісарам, але пасля пісарамі сталі зваць больш высокіх службовых асобаў [[Канцылярыя ВКЛ|Канцылярыі ВКЛ]]. Дзякі засталіся адной з ніжэйшых канцылярскіх пасад, ніжэй за іх былі толькі [[дваранін|дваране]] і слугі канцылярскія. Дзякі займаліся перапіскай чарнавікоў і да таго падобнымі справамі, ездзілі з дробнымі даручэннямі [[Паны-рада|паноў-рады]] і гаспадарскімі лістамі. Часта выконвалі абавязкі аналагічныя абавязкам дваран, таму іншым разам і самі зваліся дваранамі. Дзякі якія служылі непасрэдна у Канцылярыі зваліся ''[[Дзяк гаспадарскі|дзякамі гаспадарскімі]]'', але былі і дзякі які служылі [[Канцлер|канцлеру]], [[Падканцлер|падканцлеру]] і [[Пісар|пісарам]]. Былі таксама дзякі якія служылі ў канцылярыях мітрапалітаў, біскуп і іншых асоб.
 
== Дзякі ў Маскоўскай дзяржаве ==
У Маскоўскай дзяржаве дзячаства разьвіваласяразвівалася іншым шляхам. СупрацьстаяньнеСупрацьстаянне маскоўскіх уладароў з іншымі князямі і баярскім станам, вымусіла іх шукаць падтрымку ў стане дробных службоўцаў, што прычынілася да ўзвышэння дзякаў - пісьменных, але бедных і цалкам залежных ад волі князя. Ужо пры [[Іван III|Іване III]] дзякі, паводле [[Судзебнік, 1497|Судзебніка (1497)]], на шэрагу з баярамі займаюцца судаводствам. З утварэннем [[прыказ]]аў дзякі робяцца іх чальцамі ў якасьці намеснікаў баяр, а пасля самі ўжо ўзначалваюць прыказы. У [[16 стагоддзе|16 ст.]] дзякі ўжо маюць важкую ролю ня толькі дзяржаўным апараце, але і ў мясцовым кіраванні. Дзякі з'яўляючыся таварышамі [[намеснік]]аў, фактычна займаюцца ўсімі справамі [[Намесніцтвы Маскоўскай дзяржавы|намесніцтваў Маскоўскай дзяржавы]], акрамя вайсковых - яны засяроджваюць выключна ў сваіх руках фінансавае кіраванне.
 
Тыя дзякі якія нездолелі прабіцца на вярхі тагачаснага маскоўскага грамадства, а засталіся дробнымі справаводцамі, былі аддзеленыя ад дзячаства і сталі звацца [[падзячы]]мі. Да стану падзяччых набліжаліся [[дзяк земскі|дзякі земскія]] - яны з'явіліся з арганізацыяй [[Іван IV|Іванам IV]] земскіх устаноў.