Розніца паміж версіямі "Дзяк"

17 байтаў дададзена ,  13 гадоў таму
др
др
Узвышэнне значнасці дзякаў выклікала напады на іх з боку баярскай партыі, тым не менш узвышэнне дзякаў працягвалася, і ў 17 ст. яны складалі калі не самы бачны, то самы магутны элемент у шэрагах маскоўскай адміністрацыі, удзельнічаючы ва ўсіх важных справах, часам нават у якасьці начальнікаў над баярамі (напрыклад у [[Прыказ Таемных спраў|Прыказе Таемных спраў]]). У канцы 17 ст. ўсіх дзякаў у Маскоўскай дзяржаве лічылася каля 100, служба іх узнагароджвалася грашыма, прычым памер жалавання ня быў строга вызначаны, і маёнткамі, дзякі маглі валодаць і [[вотчына]]мі. Але нягледзячы на ўсю важнасць пасады, з ёю па-ранейшаму злучалася паняцце аб адсутнасці радавітасьці - у местніцкіх запісах, нават другой паловы 17 ст., супернікі часам дакаралі адзін аднаго дзячаствам як пасадай вельмі нізкай.
 
[[Катэгорыя:ГісторыяДзяржаўныя пасады ВКЛ]]
 
[[en:Dyak (clerk)]]