Кітабы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
img
лінк
Радок 1:
[[File:Кітаб19.gif|thumb|Старонка кітаба ХІХ ст.]]
'''Кіт{{*|а}}бы''' (араб. кнігі) — [[кнігі]], напісаныя на [[беларуская мова|беларускай мове]] [[Беларускі арабскі алфавіт|арабскім пісьмом]].
 
Кітабы ствараліся з XVI ст. [[татары|татарамі]], што пасяліліся на Беларусі і ў Літве ў XIV-XV ст. і паступова забылі сваю родную мову. Змест кітабаў — усходнія легенды, казкі, прыгодніцкія аповесці, апісанні мусульманскіх рытуалаў, т.зв. Мерадж (паэма пра ўзнясенне [[Магамет]]а на неба), маральна-этычныя павучанні для моладзі (пра шанаванне бацькоў, гасцей, бедных, сірот, суседзяў і інш.), варажба па літарах Карана, разгадка сноў. Акрамя кітабаў выдзяляюць пісаныя арабскім пісьмом тэфсіры, тэджвіды, хамаілы. Кітабы напісаны і чытаюцца справа налева, тэкст пачынаецца там, дзе ў славянскіх кнігах заканчваецца. Колькасць старонак ад 70 да 1000. Радок суцэльны, няма падзелу на словы, знакаў прыпынку, вялікай літары. Новы твор (раздзел) пачынаецца словам «баб» (раздзел, пачатак новага зместу) ці «хікайет» (аповесць, апавяданне). Іншы раз гэтых слоў няма, тады на палях выпісваюцца першапачатковыя словы (першы сказ) раздзела. Мова кітабаў адрозніваецца ад мовы старажытных беларускіх пісьмовых помнікаў, яна блізкая да беларускай народнай мовы.