Ян Янавіч Глябовіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1:
'''Ян Янавіч ГЛЯБОВІЧ ''' ([[1544]] – [[1590]]), дзяржаўца
Паходзіў з роду смаленскіх баяр [[Род Глябовічаў|Глябовічаў]] [[Герб Ляліва|герба "Ляліва"]]. Нарадзіўся ў 1544 годзе ў сям'і ваяводы віленскага [[Ян Юр’евіч Глябовіч|Яна Юр’евіча Глябовіча]] і [[Ганна Фёдараўна Заслаўская|Ганны Заслаўскай]]. Бацька памёр, калі Яну было пяць год, апякунства над ім узяў гетман найвышэйны ВКЛ [[Мікалай Юр’евіч Радзівіл Руды|Мікалай Радзівіл Руды]]. Вывучаў вольныя мастацтвы ў адным з заходнееўрапейскіх універсітэтаў, затым паўтара гады быў пры двары імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, пасля пры двары вялікага князя [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]]. У [[1563]] ва ўзросце 19 гадоў паступіў на вайсковую службу, быў накіраваны ў полацкі гарнізон, удзельнічаў у [[Абарона Полацка, 1563|абароне Полацку (1563)]] ад войскаў [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]], разам са сваім ўласным аддзелам ўдзельнічаў у вылазках, быў паранены і трапіў у палон. [[Іван IV]], даведаўшыся што Ян Янавіч знаўца Бібліі, вёў з ім дыскусіі аб рэлігіі. У Маскве Ян Янавіч збіраў разведвальную інфармацыю і перапраўляў яе ў [[ВКЛ]], пасля выкрыцця гэтай дзейнасці чакаў смерці, але быў памілаваны Іванам IV, які прапанаваў яму схіліць магнатаў ВКЛ да падтрымцы Маскоўскай дзяржавы, Я.Я. паабяцаў гэта і ў 1566 быў вызвалены, абмяняны на маскоўскага палоннага ў ВКЛ.
|