Інстытут беларускай культуры: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др некатор. лінкі
лінкі, дробн. вычыт.
Радок 1:
'''ІНСТЫТУТ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ''', скароч. '''Інбелкульт''' або '''ІБК''', вышэйшая шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова, першая ў гісторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Інстытут быў заснаваны [[30 студзеня|30 студзеня]] [[1922|1922]] у [[Мінск|Мінск]]у на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, і існаваў да [[1928]], калі быў ператвораны ў [[Акадэмія навук Беларусі|Акадэмію навук Беларусі]].
 
У распрацоўцы першага статута ІБК ўдзельнічалі [[У. І. Пічэта]], [[Я. Ф. Карскі]], [[З. Х. Жылуновіч]] (Цішка Гартны), [[Я. Л. Дыла]]. Старшыні: [[С. М. Некрашэвіч]] (1922 – 1924), [[У. М. Ігнатоўскі]] (1924 – 1926, з 1927 прэзідэнт). Першыя супрацоўнікі: [[У. В. Чаржынскі]] (сакратар ІБК), [[М. В. Азбукін]], [[М. Я. Байкоў]], [[Л. Більдзюкевіч]], [[М. А. Грамыка]], [[М. М. Гуткоўскі]], [[К. М. Міцкевіч]] ([[Я. Колас]]), [[І. Д. Луцэвіч]] ([[Я. Купала]]), [[Ч. І. Родзевіч]] і іншыеіншыя. Напачатку Інстытут меў 2 секцыі: гуманітарную (з слоўнікавай, тэрміналагічнай і літаратурна-даследчай камісіяй) і прыроды (з геолага-глебазнаўчай камісіяй). З-за недахопу матэрыяльных сродкаў вёў даследванні выключна ў галіне гуманітарных навук: распрацоўка практычных праблем беларускага мовазнаўства, вывучэнне беларускай літаратуры, мастацтва, гісторыі, этнаграфіі, фальклору. У 1923 – 1924 створаны агранамічная, прыродазнаўчая і медыцынская секцыі. У канцы 1923 на правах пастаяннай камісіі створана [[Цэнтральнае бюро краязнаўства]]. У сакавіку 1924 арганізаваны секцыі этнаграфіі і геаграфіі, мастацтва, права, педагогіка, медыка-ветэрынарная, сацыяльна-эканамічная. У ліпені 1924 [[ЦВК БССР|ЦВК]] і [[СНК БССР]] завердзілі “Палажэнне аб Інстытуце беларускай культуры”, паводле якога ІБК прызнаваўся вышэйшай дзяржаўнай навуковай установай Беларусі. У 1925 у склад ІБК увайшла камісія па вувычэнні прыродных прадукцыйных сіл Беларусі (створана ў 1923 Дзяржпланам БССР), арганізаваны яўрэйскі і польскі аддзелы. У 1926 ІБК вылучаны са складу НаркамсветыНаркамасветы БССР і ператвораны ў самастойную навуковую ўстанову пры СНК БССР. На 1 ліпеня 1926 у інстытуце працавала 77 правадзейных членаў, 69 членаў-супрацоўнікаў і 60 членаў-карэспандэнтаў. У яго дзейнасці ўдзельнічалі каля 200 супрацоўнікаў ВНУ. У чэрвені 1927 зацверджаны новы статут ІБК. Структура інстытута была набліжана да акадэмічнай. Уключала 2 аддзелы: гуманітарных навук (кіраўнік Некрашэвіч), прыроды і гаспадаркі (кіраўнік [[А. А. Смоліч]]). Створана аспірантура. У лістападзе 1927 СНК БССР зацвердзіў склад прэзідыума ІБК: [[У. М. Ігнатоўскі]] (прэзідэнт), [[М. І. Бялуга]] (віцэ-прэзідэнт), [[В. Ю. Ластоўскі]] (сакратар), [[С. М. Некрашэвіч]], [[С. Л. Гельтман]] (загадчык польскага сектара), [[В. М. Аршанскі]] (загадчык яўрэйскага сектара) і 14 правадзейных членаў ІБК: Ігнатоўскі (кафедра гісторыі Беларусі), Ластоўскі (кафедра этнаграфіі), Пічэта (кафедра гісторыі права і гаспадаркі Беларусі), А.М. Ясінскі (кафедра ўсеагульнай гісторыі), С.Ю. Матулайціс (кафедра гісторыі Літвы), Некрашэвіч (кафедра жывой беларускай мовы), [[Я. Ю. Лёсік]] (кафедра беларускай навуковай мовы), І.І. Замоцін (кафедра беларускай літаратуры), Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны (Жылуновіч, кафедра мастацкай літаратуры), М.Ф. Бліадуха (кафедра геалогіі), Смоліч (кафедра геаграфіі), Я.М. Афанасьеў (кафедра глебазнаўства). Працавалі кафедры: гісторыі беларускай мовы (з камісіяй па складанні гістарычнага слоўніка беларускай мовы), жывой беларускай мовы (з камісіямі па складанні слоўніка жывой беларускай мовы), дыялекталагічная (па вывучэнні беларускіх дыялектаў, у складзе кафедры Інстытута навуковай мовы), агульнай гісторыі, гісторыі Беларусі ( з камісіямі па вывучэнні грамадскага руху на Беларусі, гісторыі гарадоў і краін Беларусі, гісторыі асветы на Беларусі), гісторыі беларускага права (з археаграфічнай камісіяй), гісторыі народнай гаспадаркі Беларусі, археалогіі Беларусі, этнаграфіі Беларусі (з фальклорнай камісіяй), гісторыі Літвы, глебазнаўства, батанікі (з батанічнай камісіяй і Батанічным садам каля Віцебска), заалогіі (з заалагічным музеем), геаграфіі (з камісіямі геаграфіі і картаграфіі, па складанні геаграфічнага слоўніка Беларусі), хіміі (з Цэнтральнай хімічнай лабараторыяй), антрапалогіі (з лабараторыяй вышэйшай нервнай дзейнасці і антрапалагічным кабінетам), біялогіі (з лабараторыяй эксперыментальнай біялогіі), Інстытут беларускага мастацтва (з камісіямі па вывучэнні гісторыі беларускага мастацтва, беларускага тэатра, беларускай песні і музыкі, музеем беларускага мастацтва), геалагічны інстытут (з секцыяй рэгіянальнай геалогіі). Дзейнічалі камісіі: бібліяграфічная, вайскова-тэрміналагічная, па вывучэнні Заходняй Беларусі, па вывучэнні культуры латышоў, па вывучэнні прамысловасці, па вывучэнні хатніх рамёстваў, па вывучэнні кааперацыі. У сістэму ІБК уваходзілі таксама навуковыя таварыства па вывучэнні Беларусі (пры Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі), бібліятэка, друкарня. Інстытут разгарнуў значную работу ў галіне геалогіі, глебазнаўства, геабатанікі, геаграфіі, геафізікі, хіміі, вывучэння прыродных рэсурсаў Беларусі. Прыродазнаўчая секцыя даследвала прыроду рэспублікі. Яе экспедыцыі адкрылі паклады фасфарытаў, керамічнай і вогнетрывалай гліны, бурага вугалю, кварцавага пяску, наблізіліся да адкрыцця нафты. У 1924 секцыя правяла 1-ю Усебеларускую глебазнаўчую канферэнцыю, на якой быў вызначаны план наступных даследванняў глеб Беларусі. Даследаваліся геаграфія і генезіс глеб, іх урадлівасць. Да 1931 былі абследваны глебы ўсёй рэспублікі і складзена яе зводная глебавая карта. Даследавалася флора і фаўна. У 1923 – 1928 ІБК арганізаваў шматлікія геабатанічныя экспедыцыі (удзельнічалі В.П. Аўрамчык, Н.А. Збітнеўскі, В.А. Міхайлоўская, В.С. Палянская і іншыя). У выніку з’явіліся работы з апісаннем расліннасці па раёнах рэспублікі. Пад рэдакцыяй Н.П. Кузняцова была складзена геабатанічная карта, палянская апублікавала спіс 150 найбольш важных відаў раслін і карту іх распаўсюджання ў Беларусі. А.У. Фядзюшын (кіраваў секцыяй заалогіі) даследваў фауну рэспублікі. Матэрыялы флоры, фауны і геалогіі Беларусі былі прадстаўлены ў музеі прыроды (меў заалагічны, батанічны і глебавы аддзелы). З 1927 кафедра геаграфіі вывучала эканамічнае раянаванне рэспублікі і рыхтавала поўнае геаграфічнае апісанне Беларусі. Метэаралагічнае бюро (у склазе прыродазнаўчай секцыі) мела сетку метэастанцый і вяло вывучэнне клімату Беларусі. У 1927 пад кіраўніцтвам А.І. Кайгародава была завершана работа над “Кліматычным атласам Беларусі”, які падрыхтавала кафедра метэаралогіі Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі. Медыцынская секцыя вывучала спецыфічныя хваробы Беларусі, санітарны стан вёскі і лекавыя крыніцы рэспублікі. Сельска-гаспадарчая секцыя вывучала сельска-гаспадарчую гаспадарку і распрацоўвала шляхі яе рацыяналізацыі і ўдасканалення. Цэнтральнае бюро краязнаўства пры прэзідыуме ІБК кіравала шырока разгорнутай краязнаўчай работай. Да канца 1929 у Беларусі быо 8 акруговых, 100 раённых, 96 мясцовых, 97 школьных і краязнаўчых таварыстваў ВНУ з 10 500 членаў. Краязнаўцы сабралі вялізарны матэрыял, выдалі каля 20 папулярных прац. З 1925 выходзіў часопіс “[[Наш край (1925)|Наш край]]”, які адыграў важную ролю ў вывучэнні роднага краю. ІБК правёў Першую Усебеларускую краязнаўчую канферэнцыю, Першы з’езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). Падтрымліваў сувязі з АН СССР, АН УССР, замежнымі даследчымі навуковымі ўстановамі. 13 кастрычніка 1928 пастановай ЦВК і СНК БССР рэарганізаваны ў [[АН БССР]].
 
== Выданні Інбелькульта ==