Таўцівіл Даўспрункавіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др +Літаратура
др лінк
Радок 5:
Даніла Галіцкі, [[Лівонскі ордэн]], [[Арцыбіскупы рыжскія|рыжскі арцыбіскуп]] і Выкінтава палова Жамойці падтрымалі Таўцівіла, але нанесці паразу Міндаўгу не атрымалася, бо пасля хрышчэння Міндаўга ([[1253]]) у каталіцтва Лівонскі ордэн перайшоў на яго бок. Пэўны час Таўцівіл жыў у Галіцка-Валынскім княстве і ў 1253 разам з братам Едзівідам удзельнічаў у паходзе Данілы Галіцкага ў [[Чэхія|Чэхію]]. Але пасля пасварыўся з ім, бо той памірыўся з Міндаўгам.
 
Пасля гэтага Таўцівіл перабраўся ў [[Горад Полацк|Полацк]], бо быў жанаты з дачкой полацкага князя [[Брачыслаў II Полацкі|Брачыслава]]. Невядома, калі адбыўся гэты шлюб – да 1245 ці пасля 1253 году. Першае больш верагодна, але прамых сведчанняў няма. Пасля смерці свайго цесця Таўцівіл сеў на полацкі сталец, магчыма абыходзячы прамых нашчадкаў Брачыслава. Таўцівіл хоць і быў выгнаны Міндаўгам з [[ЛітваЛітоўская 11-13 ст.зямля|Літвы]], але захоўваў там даволі значны ўплыў. Магчыма, што ў 1258 годзе ўжо як полацкі князь удзельнічаў з аддзелам літоўцаў у паходзе палачан на Смаленскую зямлю і [[Таржок]], але яго імя ў сувязі з гэтай выправай не згадваецца. Зімой 1258 – [[1259]] гадоў у час татарскай выправы на Літву Таўцівіл аб’яднаўшыся са сваім стрыечным братам [[Войшалк|Войшалкам]] дзейнічаў супраць [[Раман Данілавіч Новагародскі|Рамана Данілавіча]], быў датычны да яго забойства. Толькі ў [[1262]] годзе Таўцівіл прама згадваецца як полацкі князь. Ад палачан атрымаў мянушку “Добры”.
 
Пасля забойства Міндаўга ([[1263]]), як адзін з законных нашчадкаў быў запрошаны Транятам для падзелу спадчыны. Задумаў забіць Траняту і цалкам завалодаць спадчынай Міндаўга, але з-за здрады полацкага баярына Пракопа сам быў забіты, а астатнія полацкія баяры з яго атачэння трапілі у палон да Траняты. Пасля забойства Таўцівіла Транята, відаць, пагражаючы забойствам палонных полацкіх баяраў патрабаваў выдачы яму Таўцівілавага сына [[Іван Таўцівілавіч|Івана]]. Палачане не выдалі Івана дапамогшы яму збегчы ў Ноўгарад, дзе ён пасля пастрыгся ў манастыр. Аднак, Полацку давялося узяць князем вылучэнца Траняты – [[Канстанцін Бязрукі|Канстанціна]], магчыма сына Брачыслава, але ён быў на стальцы не вялікі час.