Генеральная акруга Беларусь: Розніца паміж версіямі

др
няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
У склад генеральнай акругі «Беларусь» увайшла тэрыторыя [[БССР]] па лініі [[Полацк]] – [[Барысаў]] на ўсходзе, [[Старыя Дарогі]] – [[возера Чырвонае]] на поўдні, [[рака Зальвянка]] – усходняя ўскраіна [[Белавежская пушча|Белавежскай пушчы]] на захадзе, што складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3158 тыс. чал. (на 4.12.1941).
 
Вышэйшым органам акупацыйнай улады на тэрыторыі акругі з'яўляўся [[генеральны камісарыят Беларусь]] на чале з генеральным камісарам. Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусь была падзелена на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкая, Барысаўская, Вілейская, Ганцавіцкая, Глыбоцкая, Лідская, Менская, Навагрудская, Слонімская, Слуцкая. У кожнай з іх быў створаны гарадскі камісарыят (гебітскамісарыят), у МенскуМінску дзейнічаў асобны гарадскі камісарыят.
 
У якасці дапаможных мясцовых устаноў ствараліся гарадскія і раённыя ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовага насельніцтва. Звычайна аддзелы ўправы дубліравалі назвы і функцыі нямецкіх аддзелаў акруговых камісарыятаў. Напрыклад, у складзе Мінскай гарадской управы былі створаны аддзелы прамысловасці, гаспадаркі, працы і аховы здароўя. Аднак без санкцыі нямецкіх акупацыйных уладаў адміністрацыя ўправы не магла вырашаць нават самыя звычайныя пытанні гаспадарчага і грамадскага жыцця ў гарадах і іншых населеных пунктах адміністрацыйных акругаў. На чале ўсёй гарадской і раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў. На тэрыторыі былых сельскіх саветаў былі створаны воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя акупантамі валасныя старшыні. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі.
34

праўкі