Хельсінкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 77:
Горад захоплівалі рускія войскі чатыры разы - двойчы ў ходзе Вялікай Паўночнай вайны, у маі і ліпені 1713 года; 24 жніўня 1742, падчас руска-шведскай вайны 1741-1743 гадоў; 18 лютага 1808 г, падчас руска-швецкай вайны 1808-1809 гадоў.
 
=== Сталіца незалежнай Фінляндыі ===
Пасля абвяшчэння незалежнасці ў ходзе грамадзянскай вайны ў Фінляндыі горад быў некаторы час заняты часткамі фінскай чырвонай арміі, аднак у выніку наступлення генерала Манэргейма з Ваасы, падтрыманага нямецкімі войскамі, горад перайшоў пад кантроль буржуазнага фінскага ўрада.
 
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны горад працягваў дынамічна развівацца. Значна пашырылася яго тэрыторыя, раслі новыя жылыя кварталы. Шырокую вядомасць набыў, напрыклад, «горад-сад» Тапіёла (фін. Tapiola, швед. Hagalund; адміністрацыйна падпарадкаваны Эспаа).
 
У [[1952]] годзе праведзены летнія Алімпійскія гульні.
 
У [[2007]] годзе ў горадзе быў праведзены штогадовы конкурс песні «Еўрабачанне».
 
 
== Насельніцтва ==