Хмарачос: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Небасяг
(Няма розніцы)

Версія ад 21:04, 7 сакавіка 2011

Небаскроб, таксама запазычанае з украінскай мовы хмарачо́с (англ.: skyscraper) — вельмі высокі будынак. Звычайна будынак лічыцца небаскробам, калі яго вышыня ня менш за 150 метраў альбо 500 футаў[крыніца?]. Таксама даволі часта пры наданні будынку статусу небаскроба ўлічваецца яго форма і вонкавы выгляд.

Гісторыя

Упершыню словам небаскроб пачалі называць будынкі ў Нью-Ёрку напрыканцы XIX стагоддзя. Раней будынкі, вышэйшыя за 6 паверхаў, будаваліся рэдка — такой лічыцца максімальная дазволеная вышыня пад’ёму па лесвіцы. Да таго ж, водныя помпы не дазвалялі падымаць ваду на вышыню, большую за 15 метраў.

Нягледзячы на гэткія цяжкасьці першыя высокія будынкі пачалі зьяўляцца ўжо ў XVII стагодзьдзі.

Першым небаскробам прынята лічыць будынак дзесяціпавярховы Home Insurance Building, пабудаваны ў Чыкага ў 18841885 гадох, над якім у 1891 годзе былі надбудаваныя яшчэ два паверхі. У 1890 годзе ў Нью-Ёрку быў пабудаваны яшчэ адзін «небаскроб» — дваццаціпавярховы New York World Building. Ніводны з гэтых будынкаў, калі б быў пабудаваны сёння, не мог бы прэтэндаваць звацца небаскробам. Аднак, для тых часоў такія вышыні былі даволі значнымі; да таго ж, у чыкагскім небаскробе ўпершыню была выкарыстаная новая тэхналогія: будынак абапіраўся не на сцены, а на спецыяльны металічны каркас, да якога былі прымацаваныя ўсе астатнія элементы будынку, улучаючы і сцены. Гэтая тэхналогія выкарыстоўваецца і сёння пры пабудове сучасных небаскробаў.

Зноскі

Глядзіце таксама

  • Skyscrapercity.com — форум пра небаскробы, у тым ліку, і пра беларускія праекты

Вонкавыя спасылкі

Шаблон:Link FA