Розніца паміж версіямі "Вялікі шлем"

629 байтаў дададзена ,  13 гадоў таму
папраўлена, дапісана
(графіка)
(папраўлена, дапісана)
[[Image:Cordes-sur-Ciel chevalier et palefrenier.jpg|right|thumb|Прыклад рэканструкцыі вялікага шлема.]]
[[image:Heaume 15th cent. EB-1911.png|right|thumb|Турнірны шлем 15 ст.]]
[[image:Heaume EB-1911.png|right|thumb|Ранні ўзор вялікага шлему. Англія, канецпачатак 13 ст.]]
{{вызн|1="вялікі шлем"}}, {{вызн2|1="гаршковы шлем"}} ({{lang-en|heaume}} ад франц. шлем, {{lang-de|Topfhelm}} шлем-гаршчок і {{lang-de|Kuebelhelm}} шлем-коўш, {{lang-de|Ueberhelm}} верхні шлем), [[шлем]] закрытага тыпу. Тыповая ахова галавы еўрапейскай панцырнай конніцы ў 13 і часткова ў 14 ст. Пэўны час у 14 ст. вялікія шлемы суіснавалі з [[бацынет]]амі, і ў апошняй чвэрці 14 ст. былі выцеснены імі як баявыя шлемы. Пазней пэўны час вялікія шлемы заставаліся ва ўжытку як турнірныя (адна з папулярных канструкцый — "жабіна галава"). Апошнія выпадкі выкарыстання здарыліся ўжо ў новы час, калі такімі шлемамі, разам з пласцінавым даспехам, карысталіся французскія сапёры ў час [[франка-пруская вайна, 1870-1871|франка-прускай вайны]] ([[1870]])<ref>[А. Н.] Шлем // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона.</ref>
 
Вялікія шлемы з'явіліся як развіццё [[шалом]]аў, дапоўненых маскай або разбудаваным наноснікам, ў канцы 12 ст.<ref name=mueller/>. Для свайго часу такія шлемы давалі значна лепшую ахову галавы, і былі параўнальна простымі для вырабу. Недахопамі, якія і прадвызначылі знікненне такіх шлемаў з ужытку, былі іх вялікая маса, дрэнныя агляд і вентыляцыя.
Агульная форма цыліндрычная, часам са скосам верху пярэдняй часткі. Верх звычайна плоскі (шлем-гаршчок), з 14 ст. купалавідны (шлем-коўш). Шлем вырабляўся [[нітаванне]]м з некалькіх пласцін, зрокавыя шчыліны і пярэднія швы часта ўзмацняліся накладкамі. У верхняй частцы шлема рабіліся мацаванні для гербавых кляйнодаў, якія выконвалі ролю пазнавальных знакаў. Таўшчыня пласцін 2—5 мм, маса шлема даходіла да 5 кг.
 
Адметнасцю такога шлема быў вялікі ўнутраны аб'ём, што дазваляла надзяваць яго паўзверх кальчужнага каптура. У пач. 14 ст., са з'яўленнем купалавіднай верхняй часткі і агульным павелічэннем аб'ёму з патанчэннем сценак (шлем-коўш), стала магчымым надзяваць яговялікі шлем і паўзверх іншага, больш шчыльна прылеглага да галавы шлема, напр., малога бацынета, адсюль паходжанне функцыянальнага тэрмінатэрміну "{{вызн2|1=верхні шлем}}", які азначае не канструкцыю, а спосаб выкарыстання. Пасля капійнага сутыкнення, і пры пераходзе, напр., да мечнага бою, верхні шлем скідаўся за спіну, дзе павісаў на спецыяльных ланцугах<ref name=mueller>Паводле Мюлера.</ref>.
 
Як ва ўсіх закрытых шлемах, вентыляцыйныя адтуліны з левага боку звычайна рабілі меншымі або не рабілі іх зусім.