Ёахім Лёў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: uk:Йоахім Лев
Радок 74:
=== Зборная Германіі ===
[[Выява:Löw-Flick.jpg|thumb|left|160px|Лёў і яго памочнік [[Ханс-Дзітэр Флік]] у 2006 годзе]]
[[1 жніўня]] [[2004 год]]а года было абвешчана, што Лёў стаў памочнікам новага галоўнага трэнера зборнай Германіі [[Клінсман, Юрген|Юргена Клінсмана]], які прыйшоў на змену [[Рудзі Феллер]]у. Клінсман і Лёў пазнаёміліся, калі разам наведвалі трэнерскую школу. У зборнай пры Клінсмане Лёў меў ролю тактыка, дапаўняючы атакуючую стратэгію галоўнага трэнера. У чэрвені [[2005 год]]а зборная Германіі заняла трэцяе месца на [[Кубак Канфедэрацый 2005|Кубку Канфедэрацый]] у Германіі, саступіўшы ў драматычным паўфінале [[Зборная Бразіліі па футболе|бразільцам]] 2:3, а ў матчы за трэцяе месца перагуляўшы [[Зборная Мексікі па футболе|мексіканцаў]] у дадатковы час 4:3. Ужо тады аформіўся востраатакуючы стыль немцаў, якія забілі ў 5 матчах турніру 15 мячоў, у т. л. па 2 разы забіўшы Бразіліі і [[Зборная Аргентыны па футболе|Аргентыне]].
 
На [[Чэмпіянат свету па футболе 2006|чэмпіянаце свету 2006 года]] у Германіі гаспадары выйгралі ўсе 3 матчы ў сваёй групе (Коста-Рыка — 4:2, Польшча — 1:0, Эквадор — 3:0). У 1/8 фінала дубль [[Падольскі, Лукас|Лукаса Падольскі]] прынёс перамогу над Швецыяй (2:0). У чвэрцьфінале на [[Алімпійскі стадыён (Берлін)|Алімпійскім стадыёне]] у [[Берлін]]е ў драматычным матчы па пенальці была зрынута зборная Аргентыны (1:1, 4:2 па пен.). У паўфінале немцы саступілі ў дадатковы час зборнай Італіі, якая забіла 2 мячы на 119-й і 120-й хвілінах. Гэта была першае ў гісторыі параза зборнай Германіі ў [[Дортмунд]]зе. У матчы за трэцяе месца немцы ўпэўнена перагулялі каманду Партугаліі (3:1).