Розніца паміж версіямі "Філіп II Македонскі"

няма тлумачэння праўкі
др (r2.5.4) (робат Мяняем: id:Philippos II dari Makedonia)
'''Філіп ІІ Македонскі''' ({{lang-el|Φίλιππος}}) ([[382 да н. э.]] – [[336 да н. э.]]), цар старажытнай [[Гісторыя Старажытнай Македоніі|Македоніі]] з [[359 да н. э.]], выдатны палітык, дыпламат і палкаводзец. Правёў шэраг рэформаў, пераадолеўшы раздробленасць краіны і ўзмацніўшы яе дзяржаўны лад. Стварыў рэгулярную армію, аснову якой склалі атрады цяжкай кавалерыі і фаланга цяжкаўзброеных пехацінцаў. Распачаў чаканку залатой манеты, заклаўшы аснову эканамічнай магутнасці Македоніі. З [[356 да н. э.]] па [[341 да н. э.]] падпарадкаваў Пеонію, [[Эпір]] і [[Фракія|Фракію]]. У ходзе Свяшчэннай вайны ўмяшаўся ў справы [[Грэцыя|Грэцыі]]. Па ўмовах [[Філакратаў мір|Філакратава міру]] ([[346 да н. э.]]) [[Афіны]] і іншыя грэчаскія полісы прызналі заваяванне Філіпам [[Фесалія|Фесаліі]] і [[Халкідыка|Халкідыкі]]. У [[338 да н. э.]] каля [[Бітва пад Херанеі 338|Херанеі]] Філіп разбіў войска кааліцыі грэчаскіх дзяржаў на чале з Афінамі, усталяваўшы сваю гегемонію над Грэцыяй. З мэтай вядзення вайны супраць [[Персія|Персіі]] стварыў і ўзначаліў агульнагрэчаскі [[Карынфскі саюз]], але падчас падрыхтоўкі да паходу быў забіты ў выніку змовы.
 
Я.У. Новікаў
17 375

правак