Уладзіслаў Казлоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др артаграфія, інтэрвікі
Радок 2:
 
==Біяграфічныя звесткі==
Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. У час вучобы (1916-19) далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Скончыў [[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919)]], пасля заканчэння курсаў спрабаваў арганізаваць беларускія школы на Сакольшчыне. Вярнуўшыся ў [[Вільня|Вільню]], уваходзіў у ЦК Беларускай сялянскай партыі, быў інструктарам мінскага Беларускага нацыянальнага камітэта па арганізацыі нацыянальнага і кааператыўнага жыцця ў Ігуменскім павеце. У маі 1920 Беларускай вайсковай камісіяй накіраваны ў школу падхарунжых у Варшаве, пасля заканчэння якой прызначаны інструктарам у 1-ы батальён беларускіх стральцоў, эвакуіраваны з Мінска ў Лодзь. 3 1921 служыў у польскім войску, адначасова браў удзел у беларусікмбеларускім нацыянальным руху. Адзін з лідэраў яго правага радыкальнага крыла. У 1930 звольніўся ў запас у званні паручніка, пераехаў у Вільню і распачаў грамадска-палітычную і літаратурную дзейнасць. У 1930-х актыўна працаваў у Вільні ў беларускіх нацыянальных арганізацыях і ўстановах. Быў сакратаром Беларускага нацыянальнага камітэта, Цэнтральнага ўрада [[БІГіК|Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры]]. Адзін з арганізатараў і сакратар Беларускай Нацыянал-Сацыялістычнай Партыі (БНСП), у 1933-1937 гадах рэдактар партыйнай газэты «Новы шлях». У 1939-40 сакратар Беларускай групы дапамогі пацярпелым ад вайны пры Літоўскім Чырвоным Крыжы, у ліпені 1941 скарбнік Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Летам 1941 спрабаваў аднавіць дзейнасць БНСП, але не атрымаў на гэта дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў. У 1941-1943 у Менску быў рэдактарам «Беларускай газэты». У сваіх публіцыстычных артыкулах распрацоўваў ідэалогію беларускага нацыянал-сацыялізму, выступаў з антысеміцкімі матэрыяламі. На кватэры У. Казлоўскага [[5.3]].[[1943]] быў забіты [[Фабіян Акінчыц]], праз некалькі месяцаў (13.11.1943) савецкія партызаны Іван Шнігір і Канстанцін Немчык у рэдакцыі «Беларускай газэты» забілі і У. Казлоўскага<ref>Немчык быў арыштаваны і загінуў, Шнігіру удалося уцячы.</ref>. У. Казлоўскі пахаваны на [[Кальварыйскія могілкі, Мінск|Кальварыйскіх могілках]].
 
Аўтар шэрагу кніг па фізічным выхаванні, паэтычных зборнікаў.
Радок 17:
*Казюк на кірмашы: Вершаванае апавяданне з Казюковага кірмашу ў Вільні. Вільня, 1940.
 
== Літаратура ==
* Аўтабіяграфія / / Новы шлях. 1937. 15 чэрв. № 2 (23).
* Халецкі Я. Пад знакам Пагоні: Успаміны. Таронта, 1976. С. 31-92.
* Чыгрын С. «Прыйдзе той час — да сваіх я вярнуся...» // Ніва. 1995. 22 студз.
* Казак П. Казлоўскі Уладзіслаў // Беларускі нацыяналізм: Даведнік. — Мн., 2001.
 
{{DEFAULTSORT:Казлоўскі Уладзіслаў}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
 
[[be-x-old:Уладзіслаў Казлоўскі]]
[[pl:Uładzisłau Kazłouski]]
[[ru:Козловский, Владислав (писатель)]]