Метр: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Мяняем: pt:Metro
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
* як адна саракамільённая частка [[Парыж]]скага [[мерыдыян]]а (гэта значыць адна дзесяцімільённая частка адлегласці ад [[паўночны полюс|паўночнага полюсу]] да [[экватар]]а па паверхні [[геоід]]а на [[Геаграфічная даўгата|даўгаце]] [[Парыж]]а).
 
Першапачаткова за аснову было прынята першае азначэнне ([[8 траўня]] [[1790]], [[Французскі Нацыянальны сход]]). Аднак [[паскарэнне свабоднага падзення]] залежыць ад [[Геаграфічная шырата|шыраты]] і, такім чынам, [[маятнік]]авы эталон не досыць дакладны, Французская Акадэмія навук у [[1791]] прапанавала Нацыянальнаму сходу вызначыць метр праз даўжыню [[мерыдыян]]а. [[30 сакавіка]] [[1791]] гэтая прапанова была прынятая. [[7 красавіка]] [[1795]] [[Нацыянальны Канвент]] прыняў [[закон]] аб уводзінах [[Метрычная сістэма мераў|метрычнай сістэмы]] ў [[Францыі]] і даручыў камісіі, у якую ўваходзілі [[Кулон]], [[Лагранж]], [[Лавуаз'еЛавуазье]], [[Лаплас]] і іншыя навукоўцы, выканаць працы па эксперыментальным азначэнні [[Адзінка вымярэння|адзінак]] [[даўжыня|даўжыні]] і [[маса|масы]]. Першы прататып эталона метра быў выраблены з [[Латунь|латуні]] ў [[1795]] [[год]]зе. Варта адзначыць, што [[адзінка вымярэння]] [[Маса|масы]] ([[кілаграм]], азначэнне якога было заснавана на [[масе]] 1 дм<sup>3</sup> [[вада|вады]]) таксама была прывязаная да азначэння метра.
 
У [[1799]] са [[Сплаў|сплаву]] 90&nbsp;% [[плаціна|плаціны]] і 10&nbsp;% [[ірыдый|ірыдыю]] быў выраблены [[эталон]] метра, даўжыня якога адпавядала адной саракамільённай частцы [[Парыж]]скага [[мерыдыян]]а. Пасля, аднак, высветлілася, што з-за няправільнага ўліку [[полюс]]нага сціску [[Планета Зямля|Зямлі]] эталон апынуўся карацей на 0,2&nbsp;мм; такім чынам, даўжыня [[мерыдыян]]а толькі прыблізна роўная 40&nbsp;000&nbsp;км.