Светлагорскае благачынне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
пунктуацыя, афармленне, вікіфікацыя
Радок 18:
* Прыход храма ў імя прападобнага Амфілохія Пачаеўскага — в. Вяжны, вул. Цэнтральная, 38.
* Прыход храма ў імя Святых дванаццаці апосталаў — пас. Мядкоў, вул. Савецкая, 87; тэл. +375 2342 2 50 09.
* Прыход храма ў імя Свяціцеля Мікалая — в. Якімава Слабада, вул. Цэнтральная, 23.<ref>[http://eparhiya.by/svetlogorsk.html Светлогорское благочиние // Гомельская епархия. {{ref-ru}}]</ref>.
 
==З [[Гісторыя Беларусі|гісторыі]]==
Землі ніжняга цячэння [[рака|р.]] [[Бярэзіна]], дзе размешчана [[Сучаснасць|сучаснае]] Светлагорскае благачынне, у [[10 ст.|10]] — [[12 ст.|12]] [[стагоддзе|стагоддзях]] знаходзіліся ў складзе [[Тураўскае княства|Тураўскага княства]]<ref>Ілюстраваная храналогія [[Гісторыя Беларусі|гісторыі Беларусі]]. [[Мінск|Мн.]], [[1995]], с. 21. — ISBN 985-11-0020-X.</ref>, і, відавочна, уваходзілі ў [[Тураўская епархія|Тураўскую епархію]] (вядомая з [[1005]] г.). Раннія звесткі аб хрысціянах на гэтых землях вывучаюцца па [[Археалогія Беларусі|археалагічных]] знаходках. Напрыклад, пры раскопках рэшткаў старадаўняга паселішча ля в. Прудок Светлагорскага [[раён]]а быў выяўлены [[бронза]]вы нацельны [[крыж]]ык. Ён арнаментаваны складаным рэльефным узорам і адносіцца да апошняй чвэрці [[11 ст.|11]] — першай чвэрці 12 ст.ст. ([[Археалогія|археолаг]] Н. М. Дубіцкая, 1987 г.).
 
Існуюць звесткі аб храмах і прыходах, якія дзейнічалі раней у межах сучаснага Светлагорскага благачыння<ref>ГРАБЯНЧУК І. В. З гісторыі праваслаўных цэркваў // Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2-х кн. [[Кніга|Кн.]] [[Лік 2|2]]. Мн., [[2004]], с. 693 — 694. — ISBN 985-01-0255-1.</ref>. У [[19 ст.|19]] — пач. [[20 ст.]] большасць з іх уваходзілі ў ІІ-ую [[Бабруйск]]ую благачынную акругу. Усе храмы былі драўляныя, за выключэннем Парыцкай царквы св. Марыі Магдаліны; да нашага часу не захаваліся.
 
=== Вядомыя з [[18 стагоддзе|18 стагоддзя]] ===
 
'''Якімава Слабада'''. [[1745]] год — князь Сангушка прызначыў ссыпку [[хлеб]]а для прычту тутэйшага храму<ref name=JS/J>Невядома, ці былі храмы ў Якімавай Слабадзе і Яўтушкавічах у [[18 стагоддзе|18 стагоддзі]] праваслаўнымі альбо грэка-каталіцкімі.</ref>. [[1854]] — на сродкі вотчыннага ўладальніка Івана [[Адамовіч]]а ў вёсцы пабудавана ''Мікалаеўская царква'' (верагодна, на месцы больш старадаўняй), метрычныя кнігі захоўваліся з [[1796]] г. Прыход у 1879 г.: сяло Якімаўская Слабада, вёскі Баравікі, Васілевічы, Дабрагошча, Заброддзе, Курган, Ляды, прыхаджан: 748 мужчын, 793 жанчыны.
 
'''Яўтушкавічы''' (зараз — Прасвет), ''храм у імя Раджаства Маці Божай.'' Пабудаваны ў [[1753]] г. на сродкі вотчынных уладальнікаў Корсакаў<ref name=JS/J>Невядома, ці былі храмы ў Якімавай Слабадзе і Яўтушкавічах у [[18 стагоддзе|18 стагоддзі]] праваслаўнымі альбо грэка-каталіцкімі.</ref>. Прыход: сяло Яўтушкавічы, вёскі Асінаўка, Вузнаж, Загор'е, Людзвінаўка, Мармавічы, Яўтушкавіцкая Рудня. У 1879 г. у прыходзе згадваецца таксама в. Залле, але не згадваецца Яўтушкавіцкая Рудня. Прыхаджан: 1864 г. — 368 мужчын і 377 жанчын, 1879 г. — 431 і 404, [[1887]] г. — 577 і 585.
 
[[Выява:Здудзіцкі каменны крыж.JPG|thumb|[[Здудзіцкі каменны крыж]]]]
Радок 46:
'''Чэрнін''', ''царква ў імя св. Вялікамучаніка Георгія.'' Пабудавана ў [[1868]] г. на сродкі з казны, захоўваліся метрычныя кнігі з [[1801]] г. Прыход у 1879 г.: сяло Чэрнін, вёскі Вязіны, Вуглы, Гамжа, Годунь, Качанбалоцкая Слабада, Майсееўка, Раманішча, Сапейкі, Слабада-Пяровічы, Сякерычы. Прыхаджан: [[1864]] г. — 923 мужчыны і 1011 жанчын, 1879 — 1226 і 1236, [[1880]] г. — 1248 і 1279, [[1903]] г. — 2152 і 2111.
 
'''[[Вёска Каралёва Слабада-2|Каралеўская Слабада]]''', ''Благавешчанская царква.'' Год пабудовы невядомы, метрычныя кнігі захоўваліся з [[1823]] г. (за [[1835]] г. ў сяле згадваецца грэка-каталіцкі храм<ref>ПороменскийПОРОМЕНСКИЙ П. [[Парычы|Паричское]] женское св. Марии Магдалины училище духовного ведомства. [[Санкт-Пецярбург|СПб.]], [[1910]]. {{ref-ru}}</ref>). Прыхаджан у 1864 г. — 546 мужчын, 619 жанчын. Абноўлена ў [[1869]] г. на сродкі з казны. Прыход у 1879 г.: сяло Каралеўская Слабада, вёскі Беліца, Васілеўка, Данілоўка, Дражня, Забалоцце, Краснаўка, Коўчыцы, Крукі, Майсееўка, Міхайлаўка, Стасеўка, Тумараўка, урочышчы Барані Лог, Будзяшча, Лопава, прыхаджан — 1870. У 1880 г. у прыходзе не згадваюцца Стасеўка і ўрочышчы, прыхаджан: 936 мужчын, 941 жанчына. Свяшчэннікі: каля 1880 г. — Іван Русецкі, у [[1886]] — Леў Мацкевіч, у 1889 г. прызначаны Канстанцін Шчарбінскі,
 
'''Ракшын''', ''Міхайлаўская царква.'' Пабудавана ў [[1888]] г. Прыход: 5 вёсак. У 1903 г. прыхаджан: 647 мужчын, 658 жанчын.
Радок 58:
=== У наш час ===
 
Зямлю пад будаўніцтва храма Святых Першавярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла ў Светлагорску асвяціў благачынны [[Мазыр]]скай акругі протаіярэй Васіль Тур. [[17 снежня]] [[1989]] [[год]]а Мітрапаліт [[Мінск]]і і [[Слуцк]]і, [[Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі|Патрыяршы]] [[Экзарх|Экзарх]] Усея [[Беларусь|Беларусі]] [[Філарэт (Вахрамееў)|Філарэт]] асвяціў храм. Настаяцелі храма: з 1989 па [[2003]] — протаіярэй Ігар Лазоўскі (+2003), з 2003 — протаіярэй Уладзімір Сямёнаў (благачынны Светлагорскай акругі)<ref>Православный [[каляндар|календарь]] на [[2010]] год. [[17 снежня|17 декабря]] 2009 года — 20 [[год|лет]] [[царква|церкви]]. {{ref-ru}} ''(Да 20-годдзя храма Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Светлагорску.)''</ref>.
 
У [[1996]] г. протаіярэй Ігар Лазоўскі асвяціў месца пад храм у в. Вузнаж. Храм асвечаны ў [[2008]] г.
Радок 69:
 
==Літаратура==
* ГРАБЯНЧУК І. В. З гісторыі рэлігійнага жыцця на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна ([[19 стагоддзе|ХІХ]] — пачатак [[20 стагоддзе|ХХ стагоддзя]]) // Гомельшчына: старонкі мінулага. [[Гомель]], [[1996]], с. 26 — 31.
 
[[Катэгорыя:Светлагорскі раён]]