Цукровыя птушкі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Цукровыя птушкі''' або '''Цукровыя мёдасмокі''' (''Promeropidae'') — маленькае сямейства вераб'інапа...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:48, 10 сакавіка 2011

Цукровыя птушкі або Цукровыя мёдасмокі (Promeropidae) — маленькае сямейства вераб'інападобных, змяшчае ўсяго адзін род Promerops, у якім вылучаюць два віды: Цукровая птушка Герні (Promerops gurneyi) і Капская цукровая птушка (Promerops cafer). Найбольш блізкім з'яўляецца сямейства Chaetopidae. Раней цукровыя птушкі як род уключаўся ў сямейства нектарніцавыя або мёдасмокавыя.

Цукровая птушка Герні жыве на поўдні Афрыкі, Капскі цукровы мёдасмок - выключна ў Фінбошы.

Цукровыя птушкі - птушкі сярэдняга памеру з даўжынёй цела 30-40 см, масай 30-45 г. Апярэнне шаравата-бурае з жоўтымі плямамі, дзюбы доўгія, выгнутыя ўніз. Самцы і самкі падобныя, але ў самцоў доўгія, каля 40 см, хвасты.