Леапольд Іванавіч Родзевіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Леапольд Іванавіч РОДЗЕВІЧ''' ([[12 чэрвеня]] [[1895]], фальв. Кур’янаўшчынаКур'янаўшчына Вілейскага пав., цяпер [[Лагойскі раён]] Мінскай вобл.  — {{ДС|||1938}})  — беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзеяч.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Паходзіў з шляхецкага роду, які да пачатку ХХ ст. асяляніўся. Брат [[Ч. Родзевіч]]а.
 
У 1909 скончыў гарадское вучылішча ў [[Вілейка|Вілейцы]]. Пад уплывам "«[[Наша ніва (1906)|Нашай нівы]]"» пачаў пісаць па-беларуску. У 1914 пераехаў у [[Вільня|Вільню]], перад наступленнем нямецкіх войскаў у 1915 пакінуў горад. З 1919 жыў у [[Мінск]]у, у 1921 зноў вярнуўся ў Вільню. Рэдагаваў беларускія газеты ў [[Вільня|Вільні]]: "«Беларускі звон"», "«Наша будучыня"» (1922-19231922—1923), з 1921 дзеяч [[Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя|Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА)]]. Адзін з ініцыятараў уступлення ў 1923 БРА ў [[КПЗБ]]. Арыштоўваўся ў 1923. У 1924 сакратар Гродзенскага падпольнага акружкама КПЗБ. З-за пераследу ўладаў увосень 1925 перабраўся ў Мінск. Кіраваў замежнай рэдакцыяй прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, быў рэдактарам "«Бюлетэня ІДК КПЗБ"», у 1925-34 рэдактар газеты "«Чырвоны сцяг"» і часопіса "«Бальшавік"», працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР.
 
Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1933 па справе т.зв. "«Беларускага нацыянальнага цэнтра"». Адпраўлены ў [[Саратаў]], дзе працаваў у лясніцтве. Паўторна арыштаваны ў 1938. Дакладная дата гібелі невядомая.
 
== Творчасць ==
Друкавўся з 1912. Аўтар п'ес: "«Пакрыўджаныя"», "«Блуднікі"», "«Збянтэжаны Саўка"», "«Пасланец"», "«Багаты і бедны"», "«Досьвіткі"», "«Кавалі"», "«Конскі партрэт"», зборнікаў вершаў: "«Беларусь"» (1922), "«На паняволеных гонях"» (1928), зборнікаў апавяданняў: "«Рэвалюцыйным шляхам"» (1928), "«Вогнішча барацьбы"» (1930).
 
Многія творы Леапольда Родзевіча, асабліва "«Збянтэжаны Саўка"», ставяцца тэатральнымі калектывамі Беларусі.
 
== Бібліяграфія ==
* Пакрыўджаныя: Драма. Мн., 1921;
* Сцэнічныя творы. Вільня, 1921;
* Беларусь: (Вершы). Вільня, 1922;
* Досвіткі: (Драматычныя сцэнкі). Вільня, 1922;
* Сцэнічныя творы. Вільня, 1925;
* На паняволеных гонях: Вершы. Кракаў, 1928 (падпольнае выданне);
* Рэвалюцыйным шляхам: Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі. Мн., 1928;
* Вогнішча барацьбы: Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі. Мн., 1930;
* Sceničnyja twory. Wilnia, 1933;
* Збянтэжаны Саўка: Жарт. Мн., 1964.
 
== Літаратура ==
* Календарыюм // Czasopis, 06'2005;
* [[Арсень Ліс|Ліс А.]] Паміж літаратурай і палітыкай: драма аднаго рамантыка (Пра Л. Родзевіча) // Спадчына.  — 1997.  — №  3.
 
== У Сеціве ==
* [http://knihi.com/rodzievic/ Леапольд Родзевіч. Выбраныя творы]  — Эл.рэсурс knihi.com
 
{{DEFAULTSORT:Родзевіч Леапольд}}