Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Студэнтам Пецярбурскага тэхналагічнага інстытута ([[1875]]—[[1880]]) удзельнічаў у польска-беларускіх і расійскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, збіраў грошы палітычным вязьням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянерам. З [[1879]] году сябра партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, нацыянальная праграма якой надрукавана ў [[1884]] годзе ў часопісе «[[Гомон]]» (№ 2).
 
У маі [[1880]] года Грынявіцкі пакідае інстытут і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, ператвараецца ў віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з А. І. Жалябавым, С. Л. Пяроўскай і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты», уключыў у выданне газеты земляка А. С. Барэйшу. Уваходзіў у групу, якая ўсю зіму [[1880]]—[[1881]] гадоў сачыла за выездамі цара. [[26 лютага]] [[1881]] года на кватэры Грынявіцкага адбыўся сход арганізатараў замаху на расійскага цара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра ІІ]]. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную аперацыю. У сваім запавеце напісаў: «''Аляксандр ІІ павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў…''»
 
[[1 сакавіка]] [[1881]] году бомбай, якую кінуў Ігнат Грынявіцкі, забіты цар [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандр II]], а Грынявіцкі смяротна паранены.
 
== Літаратура ==