Залатая Арда: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Распад Залатой Арды: абнаўленне звестак
Радок 17:
На чале дзяржавы стаялі нашчадкі Чынгісхана - торэ. У асабліва важных выпадках палітычнага жыцця збіраліся ўсенародныя сходы - курултаі. Дзяржаўнымі справамі займаўся першы міністр (беклярэ-бек — князь над князямі), якому падпарадкоўваліся ўсе міністры - везіры.
== Распад Залатой Арды ==
[[Выява:ВКЛ_і_яго_суседзі_14ст.jpg|thumb|270px|ВКЛ і яго суседзі ў канцы 14ст]]
Ужо пры сваім утварэнні Арда падзялялася на улусы, прыналежныя 14 сынам Джучы: 13 братоў былі паўсамастойнымі валадарамі, падпарадкаванымі вярхоўнай уладзе Батыя.
Пасля забойства хана [[Джанібек]]а ў [[1357]] пачалася смута, што прывяла да пачатку распаду адзінай дзяржавы. З [[1357]] па [[1380]] на залатаардынскім стальцы пабывала болей чым 25 ханаў.
у [[1360]]—[[1370]]-я фактычным правіцелем стаў цемнік [[Мамай]]. Упачатку 1369-х ад Арды адпаў [[Харэзм]], а ў [[1362]] вялікі князь літоўскі [[Альгерд]] захапіў землі ў басейне ракі [[Днепр]] ([[бітва на Сініх Водах, 1362|бітва на Сініх Водах]]), адасобілася [[Астрахань]]. Мамаю давялося сутыкнуцца з памацнелым саюзам рускіх князёў на чале з Масквою. Спроба Мамая аслабіць праціўніка вялікім знішчальным паходам прывяла да разгрому татар на [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскім полі]] (1380).
Пры хане [[Тахтамыш]]ы (1380—1395) смута прыпынілася, і цэнтральная ўлада стала кантраляввать асноўную частку Залатой Арды. Пасля ўмацавання сваёй улады Тахтамыш разбіў войска Мамая на рацэ Калцы, у 1382 пайшоў на Маскву, захапіў яе і спаліў. Пазней Тахтамыш выступіў супраць [[Тамерлан]]а. У выніку Тамерлан разбіў войска Тахтамыша, захапіў і разбурыў паволжскія гарады, у тым ліку Сарай-Берке, абрабаваў гарады [[Крым]]а. Такім чынам Залатой Ардзе быў нанесены смяротны удар, ад якога яна ўжо не паправілася. Вялікая Арда спыніла існаванне ў [[XVI]] ст.