Эдгар Дэга: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Эдгар-Жэрмен-Ілер дэ Га''', або '''Эдгар Дега''' (фр. Edgar Degas) (19 ліпеня 1834, Парыж - [[27 верас...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:43, 11 сакавіка 2011

Эдгар-Жэрмен-Ілер дэ Га, або Эдгар Дега (фр. Edgar Degas) (19 ліпеня 1834, Парыж - 27 верасня 1917) — французскі жывапісец, адзін з найслынных і арыгінальны прадстаўнікоў імпрэсіянізму.

Біяграфія і творчасць

Дэга нарадзіўся 19 ліпеня 1834 ў Парыжы, у забяспечанай сям'і арыстакратычнага паходжання Агюста дэ Га і Селестыны Мюсон. Ён быў старэйшым з пецярых дзяцей. Ва ўзросце 13 гадоў Эдгар страціў маці, што з'явілася для яго сур'ёзным ударам. Пазней, у маладосці, пад уплывам новых сацыяльных ідэй, Эдгар змяніў сваё прозвішча з дэ Га на менш «арыстакратычную» Дэга.

Бацька мастака, Агюст дэ Га, кіраваў французскім аддзяленнем буйнога банка, заснаванага ў Італіі дзедам Эдгарам Дега, Рэнэ Ілерам дэ Га. Ілер дэ Га эміграваў у Італію ў гады Французскай рэвалюцыі, лічачы, што яго жыццё ў небяспецы. Маці Эдгара, Селестына Мюсон, была родам з французскай сям'і, што асела ў Амерыцы. Яе бацька быў брокерам на баваўнянай біржы ў Новым Арлеане.