Леанід Вікенцьевіч Валадзько: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Леанід Вікенцьевіч Валадзько''' (2 студзеня 1928, в. Баравое, Мінская вобласць - [[29 вера...'
(Няма розніцы)

Версія ад 00:05, 12 сакавіка 2011

Леанід Вікенцьевіч Валадзько (2 студзеня 1928, в. Баравое, Мінская вобласць - 29 верасня 1978) — беларускі фізік-эксперыментатар. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1977; член-карэспандэнт з 1969), доктар фізіка-матэматычных навук (1966), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971).

Біяграфія

Валадзько нарадзіўся ў вёсцы Баравое (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) у сялянскай сям'і. У 1953 скончыў фізічны факультэт БДУ і паступіў у аспірантуру, па заканчэнні якой застаўся працаваць ва універсітэце. У 1962-63 з'яўляўся дэканам факультэта, у 1963 узначаліў кафедру спектральнага аналізу, адначасова з 1966 быў прарэктарам БДУ па навуковай працы.

Валадзько з'яўляўся членам КПСС з 1959.

Узнагароды

  • Дзяржаўная прэмія БССР (1974)
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • Ордэн Дружбы народаў