Няміга (рака): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Bot: + Шаблон:Рака; касмэтычныя зьмены
др вікіфікацыя, афармленне
Радок 6:
| тлумачэнне =
| выток =
| вусце = [[Рака Свіслач|Свіслач]]
| краіны =
| даўжыня =
Радок 19:
}}
[[Выява:River Nemiga.JPG|thumb|Колішняе месца ўпадзення Нямігі ў Свіслач]]
'''Няміга'''  — рака ў [[горад Мінск|Мінску]], прыток [[Рака Свіслач, прыток Бярэзіны|Свіслачы]].
 
Упершыню ўзгадваецца ў [[Слова пра паход Ігараў|Слове пра паход Ігараў]] у апавяданні пра бітву Яраславічаў з [[Усяслаў Брачыславіч|Усяславам Брачыславічам]], які «''разшибе славу Ярославу, скочи влъкомъ до Немиги съ Дудутокъ. На Немизѣ снопы стелютъ головами, молотятъ чепи харалужными...харалужными… Немизѣ кровави брезѣ не бологомъ бяхуть посѣяни, посѣяни костьми рускихъ сыновъ''». Таксама рака ў повязі з бітвай згадваецца ў [[Аповесць мінулых гадоў|Аповесці мінулых гадоў]] пад [[1067]] годам:
<blockquote>«''Ярославичи же трие  — Изяслав, Святослав, Всеволод  — совокупивше вои, идоша на Всеслава, зиме суще велице. И придоша ко Меньску, и меняне затворишася в граде. Си же братья взяша Менеск, исекоша муже, а жены и дети вдаша на щиты, и поидоша к Немизе; и Всеслав поиде противу. И совокупишася обои на Немизе, месяца марта в 3 день. ...И…И бысть сеча зла, и мнози падоша, и одолеша Изяслав, Святослав, Всеволод, Всеслав же бежа''».</blockquote>
Тоеснасць падзей, апісаных у летапісе і Слове, бясспрэчна, але месцазнаходжанне Нямігі выклікала сумненні. Першыя выдаўцы Слова ўслед за Тацішчавым <ref>История Российская. М., 1963. Т. 2. С.84</ref> атоеснілі Нямігу з Нёманам. Гэтак жа лічыў і Карамзін.<ref>История государства Российского. СПб., 1842. Т. 1. С.43</ref> Высоўваліся і іншыя здагадкі, Перэтц, напрыклад, дапушчаў, што Няміга  — адна з рэк каля [[Горад Пінск|Пінска]].<ref>Перетц В. Слово о полку Ігоревім. Пам’яткаПам'ятка феодальної України-Руси XII віку / Вступ. Текст. Коментар. Київ, 1926. С.295</ref>
 
Нарэшце ў [[1821]] [[Зарыян Даленга-Хадакоўскі]] атоесніў Нямігу з пратокай у Мінску.<ref>Меркаванне не апублікаванае, аб гэтым гл.: Прийма Ф. Я. «Слово о полку Игореве» в русском историко-литературном процессе первой трети XIX века. Л., 1980. С.124</ref> Пасля Пагодзін, да якога ў 1836 трапілі паперы Даленгі-Хадакоўскага, пацвердзіў яго меркаванне. Да такой жа думкі прыйшоў Н. П.  Барсаў,<ref>Барсов Н. П.  Очерки русской исторической географии. С.85</ref> хоць і даваў тэксту Слова нетрадыцыйную інтэрпрэтацыю. Да аналагічных высноў прыйшоў Кудрашоў, які пісаў, што больш за ўсё падстаў атаясамліваць з Нямігай з Слова раку Нямігу, што з'яўляецца прытокам ракі Свіслачы, на абодвух берагах якой размешчаны Мінск <ref>Кудряшов К. В.  Про Игоря Северского, про землю Русскую: Историко-географический очерк о походе Игоря Северского на половцев в 1185 году. М., 1959. С.56</ref> і спасылаўся на падобнае меркаванне Лонгінава.<ref>Лонгинов А.  В.  Историческое исследование сказания о походе Северского князя Игоря Святославича на половцев в 1185  г. Одесса, 1892. С.170</ref> Такім чынам, атаясненне Нямігі з ракой у Мінску цяпер з’яўляеццаз'яўляецца традыцыйным у гістарыяграфіі.
 
Як высветлена археолагамі і гісторыкамі Мінска, Няміга працякала па тэрыторыі менскага пасада ў блізкасці ад дзядзінца і ўпадала ў Свіслач у 100—150  м ад яго.<ref>История Минска. Мн. 1957. С.10—11</ref> Гэтыя звесткі, здавалася б, супярэчаць дадзеным летапіса, дзе выразна гаворыцца, што Яраславічы прыйшлі да Нямігі пасля ўзяцця Менска, такім чынам паміж горадам і ракой мяркуецца нейкае досыць значная адлегласць. Гэтая супярэчнасць развязваецца меркаваннем некаторых археолагаў, што старажытны Менск нахадзіўся на беразе ракі Менкі, пры ўпадзенні ў яе ручая Дуная, у 16  км на захад ад пазнейшага Менска,<ref>Поболь Л.  Д.  Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. М., 1988. С.47</ref> але не ўсе археолагі з гэтым згодныя.<ref>Загорульский Э. М.  Возникновение Минска. Мн., 1982.</ref> (Гл.падр. [[Гісторыя Мінска#Узнікненне Менска]]) Тым не менш застаецца загадкавым, чаму аб невялікай рэчцы ўзгадвае і летапіс і Слова, не гаворачы пры гэтым аб куды больш значнай Свіслачы  — Усяслаў, паводле Слова, «''скочи влъкомъ до Немиги''», такім чынам менавіта Няміга з'яўляецца тут геаграфічным арыенцірам, які замяняе ва ўсведамленні аўтара Слова і раку Свіслач, і горад Менск.
 
Раней выток рака Няміга быў каля перакрыжывання вуліцы Грушаўскай і Разінскага завулка, дзе раней было балота, а цяпер толькі вільготная нізіна. Працякала ад Грушаўкі на месцы сучасных праспекта Дзяржынскага, вуліцы Мяснікова, [[Вуліца Няміга|вуліцы Няміга]] і ўпадала ў раку Свіслач насупраць [[Траецкае прадмесце|Траецкага прадмесця]], там дзе цяпер мост з вул. Няміга на вул. М. Багдановіча. Да XIX ст. Няміга моцна памялела, але здарался вялікія паводкі, які затаплялі вуліцу Няміга і раён [[Нізкі рынак, Мінск|Нізкага рынку]]. У [[1912]] было прынятае рашэнне завесці Нямігу ў калектар, але гэтаму перашкодзіла 1-ая Сусветная вайна, план пачалі ажыццяўляць толькі ў [[1924]], да [[1926]] у калектар была запушчана ніжняя частка ракі, у вярхоўях Няміга цякла па паверхні да [[1955]]. Сёння Няміга, невялікі ручай і працякае ў бетонным калектары, на 400—500 метраў паўднёвей старога рэчышча пад вул. Няміга.<ref>История Минска. Мн. 1957. С.10—11</ref> Але не гледзячы на бетонны калектар, на месцы колішняга рэчышча Нямігі здараюцца паводкі, як напрыклад [[25 ліпеня]] [[2004]], [[24 ліпеня]] [[2007]], [[23 ліпеня]] [[2009]], [[26 ліпеня]] [[2010]]  г. Цяпер раку можна прасачыць ад чыгуначнай станцыі Мінск-Таварная, дзе яна цячэ ў вельмі вузкай трубе, якая пад вул. К.Цэткін далучаецца да калектара дыяметрам 80  см, які ў сваю чаргу пад перакрыжываннем вул. Мяснікова і Нагіна упадае ў калектар дыяметрам 1,75  м. За 200  м да рэчышча р. Свіслач калектар Нямігі далучаны да калектара "«Цэнтр"», які ўпадае у Свіслач на некалькі кіламетраў ніжэй за месца натуральнага вусця Нямігі.
 
{{зноскі}}
 
== ГлядзіцеГл. таксама ==
* [[Вуліца Няміга]]
* [[Горад Няміга]]
Радок 39:
 
== Крыніцы ==
* Барсов Н.  П.  Очерки русской исторической географии: География начальной (Несторовой) летописи. Варшава, 1885;
* Лонгинов А.  В.  Историческое исследование сказания о походе Северского князя Игоря Святославича на половцев в 1185  г. Одесса, 1892. С. 170;
* Перетц В. Слово о полку Ігоревім. Пам’яткаПам'ятка феодальної України-Руси XII віку / Вступ. Текст. Коментар. Київ, 1926.;
* Кудряшов К.  В.  Про Игоря Северского, про землю Русскую: Историко-географический очерк о походе Игоря Северского на половцев в 1185 году. М., 1959. С. 56;
* Поболь Л.  Д.  Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. М., 1988. С. 47—52;
* Поболь Л.  Д.  Наваколле Менеска на старонках «Слова пра паход Ігаравы» // Вечна жывое «Слова». С. 109—115.
* {{Крыніцы/ПрырБел}}