Папская швейцарская гвардыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Робат: касмэтычныя зьмены
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Была створана па распараджэнні папы рымскага Юлія II, вядомага заступніка [[мастацтва]]. Але ён увайшоў у гісторыю і як адзін з самых ваяўнічых пап - Юлій II вёў бесперапынныя войны на працягу ўсяго пантыфікату (1503-1513). Маючы патрэбу ў падначаленым яму войску, ён спыніў свой выбар на швейцарскіх салдатах, якія служылі ў той час у шматлікіх еўрапейскіх краінах і якія лічыліся лепшымі салдатамі ў [[Еўропа|Еўропе]]. [[22 студзеня]] [[1506]] г, калі Юлій II зладзіў прыём у гонар першых 150 швейцарскіх гвардзейцаў, лічыцца афіцыйнай датай стварэння гвардыі.
 
Гвардзейцам абавязаны сваім выратаваннем папа Клімент VII. Абараняючы яго [[6 мая]] [[1527]] года падчас захопу і разграблення [[Рым]]а войскамі імператара СвятойСвяшчэннай Рымскай імперыі Карла V загінулі 147 гвардзейцаў. З тых часоў у памяць аб гэтай падзеі навабранцы гвардыі прымаюць прысягу [[6 мая]] - у Дзень швейцарскай гвардыі.
 
Былі ў гісторыі гвардыі моманты, калі неабходнасць яе існавання ставілася пад сумнеў. У пачатку XIX стагоддзя Швейцарская Канфедэрацыя адмяніла наёмную ваенную службу за межамі краіны, а ў 1970 папа Павел VI, імкнучыся падтрымаць міратворчы вобраз Рымска-каталіцкай царквы, абвясціў аб роспуску ваенных падраздзяленняў Ватыкана.