Кароль-Дух: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gvozdet (размовы | уклад)
Новая старонка: '{{Літаратурны твор | Назва = Кароль-Дух | Назва-арыгінал = {{мова-pl|}} Król-Duch | Выява ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 00:21, 13 сакавіка 2011

Кароль-Дух (польск.: Król-Duch) — няскончаная гістарычная паэма, напісаная Юльюшам Славацкім ў 18451849 гг., якая з'яўлецца мастацкім выразам філязоўскай сыстэмы паэта, у аснове якой пакладзена думка аб неперарыўным развіцьці і ўдасканальванні чалавечага пачатку[1].

Кароль-Дух
польск.: Król-Duch
Выданне
Адзін з рукапісаў Караля-Духа (са збора твораў Славацкага)
Жанр паэма
Аўтар Юльюш Славацкі
Мова арыгінала польская
Дата напісання 18451849 (няскончаная)
Дата першай публікацыі 1847 (першая частка)

Першая частка была выдадзеная ў 1847 годзе ў Парыжы пад назвай «Krol-Duch Rapsod I» (па-беларуску: Кароль-Дух Рапсодыя 1). Паэма пісалася ў шматлікіх рукапісных варыянтах, і з тае прычыны аднавіць першапачатковую задуму паэта ў асобным выданні паэмы было вельмі складана.

Цяжкасці, звязаныя з пэўным адыходам ад формы эпасу, — між іншым мэтафізычная й парабалічная тэматыка працы — не дазваляюць называць «Караля-Духа» эпапеяй. Падобныя цяжкасці ўзнікаюць таксама і ў дачыненні да «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча, які называецца метафізычнай паэмай[крыніца?].

Крыніцы

Зноскі

  1. Лапидус Н. И., Малюкович С. Д. Литература XIX века. М.: Университетское, 1992. С. 155 (руск.)