Вайна Тэўтонскага ордэна ў Прусіі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніцы
дадаў
Радок 1:
{{вызнч|1=Вайна Тэўтонскага ордэна ў Прусіі}} ([[1228]]—[[1283]]), вайна, якую вёў [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскі рыцарскі ордэн]] супраць балцкіх плямёнаў у ніжнім і сярэднім [[Панямонне|Панямонні]], на землях гістарычнай Прусіі; частка агульнай тэўтонскай экспансіі ў [[Прыбалтыка|Прыбалтыцы]]. Скончылася перамогай Ордэна і кансалідацыяй ордэнскіх прыбалтыйскіх уладанняў, і павялічэннем палітычнай вагі Ордэна ў рэгіёне.
 
Умоўнай датай пачатку ваенных дзеянняў лічыцца прыход першага атраду рыцараў у перададзеную ім князем [[Конрад Мазавецкі|Конрадам Мазавецкім]] [[Хелмінская зямля|Хелмінскую зямлю]] ([[1228]]). Да канца 1230-х гадоў [[прусы]] былі падпарадкаваныя амаль цалкам, з выняткам самбійскіх плямёнаў. [[Першае прускае паўстанне]] скончылася паразай, зафіксаванай [[Хрыстбургская дамова 1249|Хрыстбургскай дамовай]] (1249), [[другое прускае паўстанне|другое]] (1260—1261) таксама было безвыніковым. Значную ролю ў скарэнні прусаў адыграў еўрапейскі [[крыжовы паход]], арганізаваны чэшскім каралём Перамыслам II Атакарам ([[1263]]). Пад 1267 год страцілі самастойнасць плямёны [[куршы|куршаў]], пад 1272 — плямёны [[земгалы|земгалаў]]. Пад 1274 было зломлена супраціўленне прусаў, а рэшткі непадпарадкаваных уцяклі на землі Літвы ({{таксама}}: [[Гарадзенскае княства]]). Да 1276 была заваявана Скалва, адкуль таксама шмат карэннага насельніцтва перайшло ў Літву. У 1277—1283 былі заваяваныя землі [[яцвягі|яцвягаў]], апошні незалежны князь яцвягаў Скурда перайшоў на тэрыторыю [[ВКЛ]].
 
Далейшая нямецкая каланізацыя Прусіі завершыла яе ператварэнне ў нямецкую зямлю.