Юльюш Славацкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 42:
Нягледзячы на тое, што Славацкі пражыў усяго 40 гадоў, яго літаратурная спадчына багатая і рознабаковая; паэт пакінуў пасля сябе 13 драмаў, каля 20 паэмаў, сотні вершаў, лістоў і адзін раман. Стварыў таксама аформленую філязофскую сыстэму, якую назваў «генэзыйскай філязофіяй». Паколькі яго спадчына была тэматычна багатай, яго творчасць можна падзяліць на чатыры пэрыяды.
 
На філязофска-эстэтычныя змены творчасці Славацкага важны ўплыў мела захапленне літаратурай [[Эпоха Асветніцтва|клясыцыстаў]], якая панавала ў асяродздзі паэта. Уладыслаў Штурц адзначаў, што Славацкі пачынаў пісаць як псэўдаклясык, а прыклад браў не з такіх рамантыкаў, як [[Байран|Лорд Байран]] ці [[Пэрсі Біш Шэлі]], а з [[Вальтэр]]а. Малады паэт спрабаваў ў гэты час перакласці «Магамэта» Вальтэра. Натхніўшыся трагедыяй «Міндоўг», напісанай бацькам, у 20 гадоў распачаў працу над уласнай драматычнай паэмай «Міндоўг» (перакладзенай на беларускую Сержам Мінскевічам)<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=35501 Слова вось Міндоўга…] // [[Наша Ніва]], [[26 лютага]] [[2010]]</ref>. У цэнтры гістарычнай драмы — каранацыя першага вялікага князя літоўскага [[Міндоўг]]а і яго забойства змоўнікамі, князямі [[Транята]]м і [[Даўмонт]]ам. Месца дзеяння — [[НаваградзкіНавагрудскі замак]].
 
Творчасьць Славацкага гэтага пэрыяду абапірался на асветніцкі дэізм, рэлігійны скептыцызм і кінізм, заснаваны на філязоўскіх поглядах [[Фрэнсіс Бэкан]], [[Рэнэ Дэкарт]]а, [[Бенедыкт Спіноза|Бенедыкта Спінозы]], [[Нікола Макіявелі]] ці Інакентыі Джэнцілет. Галоўнай тэмай яго тагачасных твораў («Марыі Сцюарт») былі рэлігійныя войны, якія ён лічыў маскай фанатызму і выдуманай прычынай вайны за ўладу. Славацкі думаў пра гэта, кажучы: «калі вядома, што Бога няма, адкуль ахвота да бойкі за рэлігію і веру?» У цэнтры гэтых справаў панавала захопленасць злом, якая з цягам часу (калі набыла фатальныя рысы) вымусіла Славацкага схіліцца да звароту ў рамантызм.