Імпрэсіянізм: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Імпрэсіянізм''' (фр. impressionnisme, ад impression - уражанне) — накірунак у мастацтве апош...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:49, 13 сакавіка 2011

Імпрэсіянізм (фр. impressionnisme, ад impression - уражанне) — накірунак у мастацтве апошняй трэці XIX - пачатку XX стагоддзяў, зарадзіўся ў Францыі і затым распаўсюдзіўся па ўсім свеце, прадстаўнікі якога імкнуліся найбольш натуральна і непрадузята захаваць рэальны свет у яго рухомасці і зменлівасці, перадаць свае мімалётныя ўражанні. Звычайна пад тэрмінам «імпрэсіянізм» маецца на ўвазе напрамак у жывапісе, хоць яго ідэі таксама знайшлі сваё ўвасабленне ў літаратуры і музыцы.