Анарэ дэ Бальзак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
++
Радок 21:
| Сайт =
}}
'''Анарэ дэ Бальзак'''<ref name=pr>Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.2., Мн., 1996, С.264.</ref> ({{lang-fr|Honoré de Balzac}} {{IPA|[ɔnɔʁe də balˈzak]}}; [[20 мая]] [[1799]], [[горад Тур|Тур]] — [[18 жніўня]] [[1850]], [[Парыж]]) — французскі [[пісьменнік]], пачынальнік [[рэалізм]]у.

== Біяграфічныя звесткі ==
Не мае ніякіх роднасных адносін з французскім пісьменнікам ''Жану-Луі Гез дэ Бальзакам'' (1597—1654). Імя пры нараджэнні — '''Анарэ Бальса'''; часціцу «дэ», якая азначае прыналежнасць да дваранскага роду, пачаў выкарыстоўваць каля [[1830]] года, таксама змяніў прозвішча для мілагучнасці.
 
Вучыўся ў Вандомскім каледжы; у 1819 скончыў парыжскую Школу права, адначасова праслухаў курс літаратуры ў [[Сарбона|Сарбоне]].
 
== Творчасць ==
Першы твор — класіцыстычная трагедыя ў вершах «Кромвель» ([[1820]]). Поспех і прызнанне прыйшлі з выхадам гістарычнага рамана «Шуаны» (1829). Прыярытэтам эстэтычнай сістэмы пісьменніка стаў матэрыяльны свет і будзённае жыццё. Гэта выходзіла па-за межы [[рамантыэм]]у, які панаваў у літаратуры да 1830-х г. Аднак традыцыі рамантычнага мастацтва заўсёды прысутнічалі ў творчасці Бальзака, выяўляліся пры адлюстраванні ўсёпаглынальнай страсці герояў.
 
Назіральнасць і празорлівасць пісьменніка дазволілі зразумець галоўную тэвдэнцыю эпохі — эканамічнае пераразмеркаванне багацця, уласнасці і выхад на авансцэну новых уладароў жыцця — фінансістаў, спекулянтаў, ліхвяроў, дзялкоў, якія вырашалі лёс грамадства, стваралі жывую гісторыю. Так нарадзіліся вобразы Габсэка, Грандэ, Гарыо, Нусінгена.
 
Адчуванне свету ў яго цэласнасці і ўнутранай узаемазвязанасці прывяло Бальзака ў 1834 да задумы стварыць «грандыёзны раман пра грамадства», людзей і падзеі ХІХ ст., якая рэалізавана ў вялізным цыкле раманаў і навел (каля 100) пад назвай «Чалавечая камедыя» пра Францыю перыяду Рэстаўрацыі і Ліпеньскай манархіі. Вылучаюцца 3 яго часткі (эцюды). «Эцюды звычаяў» падзяляліся на сцэны прыватнага («Габсэк», 1830; «Трыццацігадовая жвнчына», 1831-34, канчатковая рэд. 1842; «Бацька Гарыо», 1834-35, і інш.), правінцыяльнага («Яўтенія Грандэ», 1833; «Музей старажытнасцяў», 1836-38; «Страчаныя ілюзіі», 1837-43, і інш.), парыжскага («Бляск і ўбоства куртызанак», 1838-47; «Кузіна Бэта», 1846; «Кузэн Понс», 1847, і інш.), ваеннага («Шуаны» і інш.), палітычнага («Цёмная справа», 1841, і інш.) і вясковага («Вясковы лекар», 1833, і інш.) жыцця. «Філасофскія эцюды» склалі «Шчыгрынавая скура» (1830-31), «Элексір даўгалецця» (1830), «Пошукі абсалюту» (1834) і інш. У «аналітычныя эцюды» ўвайшлі «Фізіялогія шлюбу» (1829), «Дробныя нягоды сямейнага жыцця» (1845-46) і інш. Творы аб'ядноўваліся агульнымі героямі, якія ўяўлялі сабой розныя тыпы: узроставыя, прафесійныя, сацыяльныя, маральныя, псіхалагічныя і г.д.
 
Бальзак абаракяў манархію, [[каталіцызм]] і адначасова захапляўся буржуазным прагрэсам. Аднак ніхто лепш за яго не паказаў эаганы грамадства, у якім грошы і асабісты інтарэс вынішчаюць усё лепшае, натуральнае з чалавечых адносін і здольныя ператварыць чалавека ў монстра. Творчая манера Бальзака вызначаецца апісальнасцю, стыль — дэталёвасцю, жывапіснасцю.
 
Яму належаць таксама збор навел «Свавольныя апавяданні» (1832-37), п'есы («Мачаха», 1848, і інш.), крытычныя артыкулы («Эцюд пра Бейля», прадмова да «Чалавечай камедыі» і інш.).
 
== Беларускія пераклады ==
Радок 33 ⟶ 49:
== Літаратура ==
* [[Ніл Гілевіч|Гілевіч Н.]] Пакуль маё дзіця прыбягае ў слязах… // Гілевіч Н. / Любоў прасветлая. Роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове. — Мн., 1996;
* Maurois A. Prométhée ou la vie de Balzac, Hachette. — 1965.
 
{{DEFAULTSORT:Бальзак}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці французскай літаратуры]]
 
[[an:Honoré de Balzac]]