Часлаў Іванавіч Родзевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Часлаў Іванавіч РОДЗЕВІЧ''' ([[20.3]].[[1889]], фальварак Кур'янаўшчына, цяпер [[Лагойскі раён]] Мінскай вобл. — сакавік [[1942]]) — беларускі тэатральны і грамадскі дзеяч.
 
Брат [[Л. Родзевіч]]а. Скончыў Віленскую сярэднюю хіміка-тэхналагічную школу (1908), Новачаркаскі політэхнічны інстытут. Удзельнік [[Першая беларуская вечарынка ў Вільні|Першай беларускай тэатральнай вечарыны]] ў лютым [[1910]] у [[Вільня|Вільні]], уваходзіў у [[БвларускіБеларускі музычна-драматычны гурток у Вільні]], [[Першая беларуская трупа|Першую беларускую трупу І.Буйніцкага]]. Адзін з заснавальнікаў [[БТДПВ|Беларускага таварыства дапамогі ахвярам 1-й сусветнай вайны]] (1916—18) і [[Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства]] ў [[Петраград]]зе. У 1918 супрацоўнік [[Белнацкам|Беларускага нацыянальнага камісарыята]]. У 1918—19 акцёр, камісар Беларускага савецкага тэатра, выкладчык [[Мінскі беларускі педагагічны інстытут|Мінскага беларускага педагагічнага інстытута]]. У час польскай акупацыі 1919—20 член [[Мінская беларуская школьная рада|Мінскай беларускай школьнай рады]], загадчык аддзела асветы Мінскага магістрата, старшыня Беларускай тэатральнай камісіі пры [[ЧБНК|Часовым беларускім нацыянальным камітэце]]. У 1920-я г. ўдзельнічаў у рабоце Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР, займаўся навуковымі даследаваннямі ў галіне прыродазнаўства пры [[Мінская балотная доследная станцыя|Мінскай балотнай станцыі]]. 3 1922 у [[Інбелкульт|Інбелкульце]], з 1925 навуковы сакратар сельскагаспадарчай секцыі (з 1929 Беларускай АН). У ліпені [[1930]] арыштаваны, асуджаны па справе [[Саюз вызвалення Беларусі, справа|«Саюза вызвалення Беларусі»]] і высланы на 5 гадоў у [[Саратаў]] (Расія). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 15.11.1957.
 
Аўтар працы пра беларускія народныя танцы, зборніка «Песні з нотамі» (не захаваліся).